Комментарии к статье

Цена на арабику побила абсолютный рекорд. Что происходит и хватит ли нам кофе?

  • Жыву
    14.12.2024
    Жыву ва В'етнаме ў Central Highlands: гэта рэгіён па плошчы як 2 Гродненскія вобласьці, але кавы тут вырошчваюць амаль як ва ўсей Бразіліі. Да вырошчваньня кавы маю непасрэднае дачыненьне. Прычына, па якой кава тут падаражэла болей, чым у 4 разы, вельмі банальная. І гэта не глабальнае пацяпленьне, не засухі, не шкоднікі, не бурбалка на рынку. Кава падаражэла толькі па адной прычыне: старае пакаленьне састарылася, а маладое ўжо не хоча працаваць на плантацыях за капейкі, і банальна няма працаўнікоў. А тыя, што засталіся і згодныя працаваць - яны хацяць зусім іншых грошаў. А працэс вырошчваньня і збору кавы - на большую частку гэта цяжкая ручная праца, якую немагчыма аўтаматызаваць.
  • Жвір
    14.12.2024
    А што жалуды, ці ўрадзілі ў гэтым годзе? А цыкорый ? І апошняе пытаньне: як там чабор, ці пахне яшчэ ? Піце гарбату!
  • - haya ni matatizo ya wazungu
    14.12.2024
    Жвір , Цыкорый сёлета цалкам урадзіў. Была спякота і дажджоў дзён 40 не было і лісце цыкорыя былі зусім міні. Думаў, што і карэньчык міні, але карэньчык нормаў. Ужо насушыў 1.5 кг каваматэрыялу.
    Як гавораць нашы афрыканскія браты, якія смяюцца і пякуць кавазерна на вуліцах аб праблемах кававытворчасці - гэта праблемы белых людзей..
  • Проста жыхар
    14.12.2024
    Артыкул пра праблемы з вырошчваннем арабікі, але на ілюстрацыі зялёная кава Dallmayr, якую ў розных прапорцыях мяшаюць з рабустай. 100% арабіка — гэта сіні Dallmayr.
  • Ёсік
    14.12.2024
    Да лета б дацягнуць. У траўні дзьмухаўцы папруць, калі будзе жоўтая кветка, зьбіраемся карані, чысьцім, уздоўж разразаем, сушым, а потым на патэльню, трохі абсмажыць і памалоць, кіпнем заліў, рабуста стоадсоткава.
  • Ого!
    14.12.2024
    Ёсік, як цікава, толькі б не трута. Зробіш што ня так з тымі каранямі, і кірдык.
    Раней веды аб зёлках ды іх караняхі былі надзейныя, бо людзі ў полі сьвіні пасьвілі, ды назіралі, што й як яны ядуць, бо тыя ведалі толк у карыснай ежы... А цяпер што? хто іх пасьвіць у полі ? Адсюль і праблема...
  •