Ці агледзелі забітую жывёліну заолагі? Ці сапраўды гэта быў воўк, а не гібрыд ваўка з сабакам? Бо, калі высветліцца, што жывёла шалёная, то яе паводзіны зразумелыя. Здаровы ж воўк ніколі не будзе бегаць падворкамі, дзе абітаюць чалавекі. А вось воўка-сабачы гібрыд цалкам можа набліжацца да людзей - ад сабак гэтым асобінам перадаецца адсутнасць страху перад чалавекам. А праз вялікую колькасць валацужных сабакаў гібрыдызацыя іх з ваўкамі зараз вельмі частая з'ява. Ва ўмовах Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, канешне, калі там, згодна з планамі новага кіраўніцтва, не разбалансавалі сфармаваную за 38 гадоў экасістэму платнымі паляваннямі, ваўку зараз павінна хапаць натуральнай ягонай ежы ў лесе, тым больш, надвор'е спрыяе яе здабычы.
Ва ўмовах Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, канешне, калі там, згодна з планамі новага кіраўніцтва, не разбалансавалі сфармаваную за 38 гадоў экасістэму платнымі паляваннямі, ваўку зараз павінна хапаць натуральнай ягонай ежы ў лесе, тым больш, надвор'е спрыяе яе здабычы.