Меркаванні6565

Мельянцоў: Якім трэба быць клінічным ідыётам, каб пераканаць сябе, што рэйтынг Лукашэнкі — 3%?

Дзяніс Мельянцоў. Фота з ягонага фэйсбука.

Гэтая прэзідэнцкая кампанія скончыцца ў лепшым выпадку як у 2015 годзе, а ў горшым — як у 2010 годзе, мяркуе праўладны палітолаг Дзяніс Мельянцоў. Пра гэта ён напісаў у сваім фэйсбуку.

«Назіраю за прэзідэнцкімі кампаніямі з 2001 года. У некалькіх паўдзельнічаў у розных якасцях. І вось што мяне кожны раз бянтэжыць, дык гэта што кожная новая кампанія нязменна прэзентуецца ўдзельнікамі як унікальная, беспрэцэдэнтная, «ніколі такога не было» і т.п. Такія эмоцыі цалкам зразумелыя для неафітаў, якіх захапляе новы вопыт і для якіх павінна быць свая «плошча» [па-беларуску ў арыгінале — НН] для выпускання пары і зазямлення «фэйсам аб тэйбл». Але вось калі гэтым грашаць дастаткова адукаваныя і вопытныя людзі, якія цалкам сабе адбыліся, — у мяне гэта выклікае шчырае здзіўленне, — піша Мельянцоў.

— Вось, напрыклад, якім трэба быць клінічным ідыётам, каб пераканаць сябе, што рэйтынг Лукашэнкі 3% і астатнія 97% - гэта прагрэсіўныя, дэмакратычныя, праеўрапейскія беларусы? Тэхналогія тэхналогіяй, гэта ўсё зразумела. Але вось калі людзі са ступенямі, якім «гадоў пад ср**у» [па-беларуску ў арыгінале — НН], з пенай у роце ў прыватнай гутарцы гэта даказваюць і гатовыя прасоўваць хоць газпрамаўскага менеджара, хоць былога лукашэнкаўскага памочніка з каламутнымі сувязямі з РФ, — гэта сапраўды цікавы прадмет для даследавання.

І вось гэта вось кожны раз, — пiша Мельянцоў. — Потым аказваецца, што рэальнасць зусім не такая, і гэта вельмі даходліва даецца ім у адчуваннях. Далей надыходзіць заломванне рук, расчараванне і дэпрэсія.

Сёлета — нічога новага. Тыя ж старанна вывераныя кампаніі па падручніках і тыя ж укінутыя ў масавую свядомасць лозунгі і мемы, якія не маюць нічога супольнага з рэальнасцю. Тая ж самая ажытацыя сярод моладзі і творчай інтэлігенцыі. Тая ж самая рыторыка пра небывалую Салідарнасць і беспрэцэдэнтную Салідарнасць і беспрэцэдэнтную ж хвалю рэпрэсій. І потым гэта наторкаецца на «лом» у выглядзе дзяржаўнай машыны, якая працуе без задум і шматхадовак, так, як яна працавала заўсёды, выразаючы пагрозы на стадыі парасткаў (тое, што апанентамі звычайна трактуецца як слабасць і баязлівасць). І ўсё. Мяркуючы па рэакцыі галоўных апанентаў, ніхто з іх не гатовы на рэальнае палітычнае супрацьстаянне і барацьбу за рэальную ўладу. Ды і няма для яго адпаведных умоў (напрыклад, расколу ў элітах). А значыць гэта ўсё на карысць бедных было. І скончыцца гэта кампанія ў горшым выпадку як у 2010 годзе, а ў лепшым — як у 2015-м. Але застаюцца пытанні: як? і навошта?» — пытаецца ён.

Каментары65

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі18

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія6

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА11

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа67

Найбольш шчаслівым на інаўгурацыі Трампа выглядаў Ілан Маск ВІДЭА22

На крайнім захадзе Беларусі пабачылі рэдкую птушку1

Украінскія беспілотнікі пацэлілі ў нафтабазу ў Варонежскай вобласці. Гэта ўжо другі раз за тыдзень2

Бондараву завярнулі з перайменаваннем вуліцы Каліноўскага ў Мінску7

«Узровень агітацыі ніякі». Дзяржаўная служачая расказала пра атмасферу напярэдадні выбараў2

Якія вуліцы ў Беларусі маюць самыя незвычайныя назвы?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі18

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Галоўнае
Усе навіны →