«У Малевіча беларусізацыя ніякага адчужэння не выклікала». Гісторык патлумачыў Парфёнаву, чаго той не ведае
«Рускі мадэрн» — гэта не рэчаіснасць, а позні канструкт мастацтвазнаўцаў, які мае абсалютна такое ж права на існаванне, як і «беларускі жывапіс». А агрэсіўны тон выказвання расійскага журналіста вынікае з таго, што на Захадзе нарэшце распачалі дэканструкцыю «рускага мадэрну», кажа Аляксей Ластоўскі.
«Паглядзеў выказанні Парфёнава пра Шагала — па стылістыцы па-хамску, абразліва і малаадукавана», — піша гісторык Аляксей Ластоўскі. Ён адказаў расійскаму журналісту шасцю пунктамі.
«1. Калі мы кажам «чый мастак», то вельмі часта блытаюцца ўзроўні этнічнага паходжання, уласнай ідэнтычнасці і створанага канону. І падобныя да Парфёнава журналісты любяць маніпуляваць гэтымі паняткамі.
2. Сцвярджаць, што габрэйскае паходжанне не мела значэння ў творчасці Шагала — гэта проста не ведаць яго біяграфіі і яго творчасці. Тое ж, дарэчы, датычыць і Эля Лісіцкага, якога згадваюць як стваральніка мастацкай школы ў Віцебску, поруч з Шагалам — ён пачынаў сваю творчую кар’еру з экспедыцый па сінагогах, а ў часы сваёй канструктывісцкай славы ў Берліне рабіў ілюстрацыі да выданняў на ідышы (прытым, украінскіх і беларускіх казак).
3. Безумоўна, базавая ідэнтычнасць для Шагала была габрэйская, але, як у кожнага прадстаўніка этнічнай меншасці, яна суадносілася з дзяржаўнай ідэнтычнасцю, прыналежнасцю да краіны, у якой жывеш. Спачатку расійскай, потым французскай. Пры гэтым, дарэчы, Шагал адчуваў і этнічную неаднастайнасць Віцебска, у сваіх успамінах ён піша, што яго бацька быў падобным да беларуса.
4. Але «рускі мадэрн» — гэта не рэчаіснасць, як уяўляецца Парфёнаву, гэта позні канструкт мастацтвазнаўцаў, які мае абсалютна такое ж права на існаванне, як і «беларускі жывапіс». Я думаю, агрэсіўны тон выказвання расійскага журналіста вынікае з таго, што зараз на Захадзе нарэшце пачалі прыступаць да дэканструкцыі «рускага мадэрну», і становіцца зразумелым, наколькі шматстайным і шматэтнічным быў гэты феномен, які шмат у чым фармаваўся менавіта ў памежных рэгіёнах Расійскай Імперыі.
5. Ці можна «беларусізаваць» дзейнасць Віцебскай мастацкай вучэльні? Вядома ж, што на момант яе росквіту, гэта была Савецкая Расія, Віцебск пазней будзе перададзены Савецкай Беларусі. У дадзеным выпадку я хацеў бы даць слова Казіміру Малевічу, які наведваў Мінск па дарозе ў Берлін і быў ашаломлены цёплым прыёмам, ён пісаў у прыватным лісце жонцы, што тут яго вітаюць як беларускага мастака і ён ужо задумваецца, ці не перабрацца ў Савецкую Беларусь. То-бок, у самога Малевіча гэта «беларусізацыя» ніякага адчужэння не выклікала і ён быў нават ёю ўсцешаны.
Больш за тое, калі звярнуцца да творчасці іншых мастакоў габрэйскага паходжання родам з Віцебска, то заўважым, што яны ахвотна бралі ўдзел у беларускіх мастацкіх выставах, то-бок, не выступалі супраць, каб іх вызначалі як «беларускі жывапіс». І мова ідзе не толькі пра Юдаля Пэна, які застаўся жыць у Віцебску, але і пра многіх вучняў Шагала і Малевіча, які з’ехалі ў Маскву ці Ленінград. Гэта Леў Зэвін, Ева Розенгольц, Фрыда Рабкіна, Раіса Ідэльсон.
6. Беларуская культура — гэта канон, які робіцца намі, што мы ўспрымаем як сваё, адкуль бяром свае вытокі. І тут не працуе прынцып этнічнай эксклюзіўнасці, што беларускае — толькі беларускае па этнічнасці. Парфёнаву варта нагадаць, што і ад «расійскага мадэрну» мала што застанецца, калі мы пачнем разбірацца з этнічнасцю яго стваральнікаў.
Беларуская культура будуецца на працах, творчасці і ідэях усіх, хто працаваў і жыў на гэтай зямлі, успрымаў яе як сваю, не зважаючы на мову, якую ён выкарыстоўваў. І творчасць Шагала як і іншых мастакоў габрэйскага паходжання — гэта частка нашай культуры. Калі мы самі так вырашым».
Каментары
Напрыклад, яго словы абвяргае ягоная пячатка. На ёй напісана: Sigillum Allexandri allas Wytowdi magnis ducis Lithwanie d[omini]ni Russie et cetera (Пячатка Аляксандра, або Вітаўта, вялікага князя Літвы, гаспадара Русі і іншых). Гэта значыць, што існавалі два народы — Русь і Літва, а таксама іншыя, і ўжо на самой пячатцы ёсць гербы ўсіх народаў. Акрамя гербаў Русі і Літвы, там знаходзяцца гербы Трокскага княства і Жамойціі. Вось выява пячаткі: https://uk.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%96%D1%82%D0%BE%D0%B2%D1%82#/media/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:Witold_Duke_of_Lithuania_seal.PNG.
Літва Міндоўга знаходзілася на тэрыторыі культуры ўсходнелітоўскіх курганаў. Яна была ўсходнебалтыйскай згодна з археалагічнымі дадзенымі. Застаецца адкрытым пытанне, ці магла культура ўсходнелітоўскіх курганаў асіміляваць іншыя народы Балтыі і перадаваць сваю культуру ці не. На маю думку, гэта малаверагодна, таму што яна асімілявалася ў русінскую культуру. Адначасова асіміляваць іншыя народы і растварыцца ў этнасе іншых культур немагчыма. Альбо імперыя асімілюе іншыя народы, як, напрыклад, рымляне, альбо, як маньчжуры, самаасімілюецца. Таксама невядома, ці была яна блізкай да культуры акшайтаў Трокскага княства. Яна была ўсходнебалтыйскай, але, напрыклад, мяжавала з латгаламі і іншымі латышскімі плямёнамі. Магчыма, культура ўсходнелітоўскіх курганаў была бліжэй да латышоў. Яны не пакінулі пісьмовых помнікаў, і нельга сцвярджаць, што яны былі блізкімі да акушайтаў Трокскага княства.Хотелася б дадаць, што слова Ліетува не мае значэння ў літоўскай мове. Напрыклад, назва краіны Норвегія паходзіць ад старажытнаскандынаўскага Norreweg — «паўночны шлях». Спачатку гэтая назва адносілася да прыбярэжнага марскога шляху, па якім нарманы выходзілі ў паўночныя моры, але пазней яна стала абазначаць заходняе ўзбярэжжа Скандынаўскага паўвострава ўздоўж марскога шляху, а затым і ўзніклую тут дзяржаву. Ці ўзяць Германію, якая па-нямецку называецца Deutschland (ад прагерманскага Þeudiskaz). Слова Deutsch (ад прагерманскага Þeodisk) першапачаткова азначала «той, што мае адносіны да народа» і ў першую чаргу мела на ўвазе мову. Частка land азначае «зямля, краіна».
А вось Ліетува ў літоўскай мове нічога не азначае. Гэта паказвае на тое, што літоўцы былі іншым этнасам, адрозным ад аўкштайтаў Тракайскага княства.
Такім чынам, культура ўсходнелітоўскіх курганаў растварылася ў акушайцкай культуры Трокскага княства і русінскай. Гэта азначае, што ў ВКЛ было дзве тытульныя нацыі — русіны-літвіны і акушайты-ліетувісы.
Таксама звяртаю ўвагу, што два вялікія князі літоўскія былі праваслаўнымі, што ўказвае на тое, што сталіца знаходзілася на русінскіх тэрыторыях, і гэта быў горад Навагрудак пры Войшаку і Шварне.
Таксама ў Рэчы Паспалітай было дзве юрыдычныя сталіцы — Кракаў і Вільня, і дзве фактычныя — Варшава і Гродна.
Ідзе таксама палеміка аб тым, ці існавала ВКЛ пасля Люблінскай уніі. Існавала, бо Рэч Паспалітая была канфедэрацыяй. Існавала права "ліберум вета", і любы ліцвін мог заблакіраваць любое рашэнне агульнага сойму.
Лукашисты в массе своей с рабским менталитетом. Вот меня в любом случае лукашенко накормит, обует, а эти националисты дадут лопату и скажут сам себе картошку сади, копай, а не заготовишь урожай, подохнешь.