Грамадства

«Я згодны з ацэнкай прэзідэнта»: што ў эфіры АНТ гаварыў калісьці незалежны эксперт Дзяніс Мельянцоў

Госцем перадачы «Нічога асабістага» кіраўніка АНТ Марата Маркава стаў палітолаг Дзяніс Мельянцоў.

Раней Дзяніс займаў незалежную пазіцыю, супрацоўнічаў з недзяржаўным BISS, выкладаў у ЕГУ. Потым Дзяніс стаў адным з каардынатараў «Мінскага дыялога». Цяпер Мельянцоў пастаянны госць дзяржаўных тэлеканалаў.

Фота ont.by

Эксперта запрасілі ў студыю, каб абмеркаваць апошнія падзеі ў ЗША. Маркаў усяляк спрабаваў правесці паралелі між падзеямі ў Вашынгтоне і Мінску. Маўляў, там страляюць на паражэнне, называюць людзей, што штурмуюць Капітолій, «тэрарыстамі», а не «палітвязнямі», і г. д. Мельянцоў у спрэчкі з Маркавым не ўступаў.

Што ж ён нагаварыў?

***

Можна і трэба ставіць пад пытанне, як кваліфікаваць масавыя мітынгі і дэманстрацыі ў Беларусі, паколькі яны не адпавядалі заканадаўству аб масавых мерапрыемствах. Але захопу адміністрацыйных будынкаў усё ж не было, таму гэта зусім іншы артыкул, чым у ЗША.

***

Натуральна, што ЗША, як глабальны гулец, які робіць стаўку на прасоўванне дэмакратыі ў свеце для нейкіх сваіх мэтаў, будуць трактаваць і выкарыстоўваць тое, што адбываецца ў Беларусі, у сваіх палітычных мэтах. Калі Беларусь гэта «крывавая дыктатура», то, адпаведна, каго трэба крытыкаваць? Урад. Каго трэба падтрымліваць? Дэманстрантаў. Адпаведна, трактуюцца падзеі ў дзяржавах, якія ЗША супрацьдзейнічаюць, — Расіі, Беларусі.

***

Возьмем «Паўночны паток» — відавочна, што ЗША хочуць прадаваць свой газ на еўрапейскім кантыненце, таму ім звязка Берлін — Масква абсалютна непатрэбная па эканамічных і палітычных прычынах. Заўсёды і Вялікабрытанія, і ЗША заміналі звязцы Берлін — Масква, калі яе дапусціць, то мяняецца ўся геапалітычная сітуацыя ў Еўропе. Таму тут выкарыстоўваюцца і Навальны, і супрацьдзеянне «расійскаму ўплыву», нібыта прыгожыя рэчы, за якімі стаяць эканамічныя інтарэсы.

***

У ЗША норма адкрыць агонь на паражэнне. У нас да мінулага года ніколі не прымяняліся такія спецсродкі, як вадамёты, святлошумавыя гранаты, гумавыя кулі. У нас норма, што такія сродкі не прымяняюцца, у Штатах — зусім іншая норма. Гэтая норма ў нас ёсць, але грамадства да гэтага не звыкла.

***

Гэта нават не для нас, а для Расіі больш актуальна, як адвязацца ад лічбавай залежнасці. Хутчэй за ўсё, [ёсць] нейкія тэхналогіі, метады ўздзеяння. Я тут згодны з ацэнкамі нашых прэзідэнта і дзяржслужачых, што ў Расіі спроба такога ўплыву будзе. Гэта негатыўна ўплывае на інтарэсы нашай краіны. Але як мы можам на гэта паўплываць, калі інтэрнэт вынайдзены ў ЗША, фэйсбук знаходзіцца там жа, беларусы гэтым масава карыстаюцца? Сваіх аналагаў у нас няма.

***

Пагрозай падчас усіх нашых падзей быў названы адзін канал, але дзяржава з ім нічога не змагла зрабіць, хаця ёсць цэлыя службы, якія пад гэта заточаны. Гэта пытанне эфектыўнасці гэтых службаў.

Дзяніс Мельянцоў нарадзіўся ў 1980 годзе ў Магілёве, скончыў гістфак мясцовага ўніверсітэта, потым навучаўся ў ЕГУ. Быў адным з лідараў Маладога фронту ў Магілёве.

Каментары

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі18

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія6

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА11

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа67

Найбольш шчаслівым на інаўгурацыі Трампа выглядаў Ілан Маск ВІДЭА22

На крайнім захадзе Беларусі пабачылі рэдкую птушку1

Украінскія беспілотнікі пацэлілі ў нафтабазу ў Варонежскай вобласці. Гэта ўжо другі раз за тыдзень2

Бондараву завярнулі з перайменаваннем вуліцы Каліноўскага ў Мінску7

«Узровень агітацыі ніякі». Дзяржаўная служачая расказала пра атмасферу напярэдадні выбараў2

Якія вуліцы ў Беларусі маюць самыя незвычайныя назвы?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі18

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Галоўнае
Усе навіны →