вельмі доўгі тэкст! Ці можна напрыканцы падсумаваць тэзісна і галоўнае?
Илья
08.04.2023
Спасибо! Всегда интересовала тема беларуской кухни
(с)Дапамога па беларускай мове
09.04.2023
Як пісаць: еж ці еш, ежце ці ешце? I чаму?
У акадэмічных «Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1959) вызначана: еж, ежце. У апошнія гады ў пісьмовай практыцы назіраецца разнабой: пішуць еж, ежце і еш, ешце. Гэта формы 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку загаднага ладу*, дзе на месцы dj (параўн.: ядак, абед) заканамерна з’явіўся зычны ж, як і ў словах сажа (параўн.: сад, асядае), прапажа (прападаць). У старажытнай агульнаўсходнеславянскай форме ѣжь адбыліся фанетычныя змяненні: ѣ супаў з е, кароткі канцавы галосны ь адпаў, а звонкі зычны ж на канцы слова (як і ў словах адрэж, намаж, Мсціж) аглушыўся, стаў вымаўляцца як адпаведны глухі зычны ш. Узнікла фанетычнае напісанне ш. Але зычны ж у гэтым слове падтрымліваецца формай 1-й асобы множнага ліку загаднага ладу ежма** (не скажаш «ешма») і назоўнікам ежа (не «еша»). 3 гэтай прычыны і пішуць еж, ежце, як і рэж, рэжце (а не «рэш», «рэшце»), мажу — маж, мажце (а не «маш», «машце»), г. зн. захоўваючы марфалагічнае напісанне ж у корані.
У пісьмовай практыцы апошніх год выразна пераважае фанетычнае напісанне з ш: еш, ешце. Такое напісанне замацоўваюць новыя выданні слоўнікаў.
* 2-я асоба адзіночнага і множнага ліку абвеснага ладу ад дзеяслова есці — ясі, ясце або ясцё. ** Гл. народны жарт: Ежма тваё, а потым кожны сваё.
Крыніца: Янкоўскі Ф. Беларуская мова. — 3-е выд., дапрац.— Мн.: Выш. школа, 1978.— стар. 298–299.
Жвір
10.04.2023
(с)Дапамога па беларускай мове , есьце й не вумнічайце.
Гурман
11.04.2023
Самае смачнае ‘пюрэ’ - з сваёй бульбы з вялікім шматам хатняга масла, і ніякіх сітаў не трэба. Праціраюць пюрэ у мешленаўскіх рэстаранах ды па некалькі разоў.
«Хочаце эканомна расходаваць сямейны бюджэт — ежце, як елі нашы продкі». Так раіць выбітная кухарка, выпрабаваўшы ўсё на сабе
У акадэмічных «Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1959) вызначана: еж, ежце. У апошнія гады ў пісьмовай практыцы назіраецца разнабой: пішуць еж, ежце і еш, ешце. Гэта формы 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку загаднага ладу*, дзе на месцы dj (параўн.: ядак, абед) заканамерна з’явіўся зычны ж, як і ў словах сажа (параўн.: сад, асядае), прапажа (прападаць). У старажытнай агульнаўсходнеславянскай форме ѣжь адбыліся фанетычныя змяненні: ѣ супаў з е, кароткі канцавы галосны ь адпаў, а звонкі зычны ж на канцы слова (як і ў словах адрэж, намаж, Мсціж) аглушыўся, стаў вымаўляцца як адпаведны глухі зычны ш. Узнікла фанетычнае напісанне ш. Але зычны ж у гэтым слове падтрымліваецца формай 1-й асобы множнага ліку загаднага ладу ежма** (не скажаш «ешма») і назоўнікам ежа (не «еша»). 3 гэтай прычыны і пішуць еж, ежце, як і рэж, рэжце (а не «рэш», «рэшце»), мажу — маж, мажце (а не «маш», «машце»), г. зн. захоўваючы марфалагічнае напісанне ж у корані.
У пісьмовай практыцы апошніх год выразна пераважае фанетычнае напісанне з ш: еш, ешце. Такое напісанне замацоўваюць новыя выданні слоўнікаў.
* 2-я асоба адзіночнага і множнага ліку абвеснага ладу ад дзеяслова есці — ясі, ясце або ясцё.
** Гл. народны жарт: Ежма тваё, а потым кожны сваё.