Культура

«Яна тысячагоддзямі шукае выйсця. Бог маўчыць». Купалаўцы прэзентуюць «Камедыю Юдзіфі»

Фестываль беларускага тэатра ў Варшаве Inex Fest прэзентуе найноўшую прэм’еру «Купалаўцаў» і neTTheatre — «Камедыя Юдзіфі» паводле п’есы Сяргея Кавалёва, біблейскіх тэкстаў і бэкетаўскіх маналогаў, злучаных ва ўнікальных прапорцыях. 

Фота: Мацей Рукаш

Прэм'ера адбудзецца 14 ліпеня а 19:00 на сцэне Teatr WAM у Варшаве, Zgrupowania AK Kampinos 15.

Рэжысёр спектакля, аўтар сцэнарыя і кампазітар — Павел Пасіні, аўтарка сцэнаграфіі, касцюмаў і відэапраекцыі — Аляксандра Канарска, харэографка — Анна Пузё. Шматгалоссе тэкстаў пастаноўкі гучыць у перакладах Малгажаты Бухалік, Наталлі Русецкай, Васіля Сёмухі і нават Францішка Скарыны.

«Камедыя Юдзіфі» — гэта ўніверсальная прыпавесць пра сутыкненне чалавечага лёсу з бязлітаснай машынай гісторыі, пра канфлікт паміж асабістым шчасцем і грамадскім абавязкам. 

Замкнёная ў лімбе Юдзіф чакае прысуду. Яе акружылі кнігі, карціны, пласцінкі і фільмы. Яны распавядаюць розныя версіі той самай, адабранай у яе аднойчы гісторыі. Юдзіф тысячагоддзямі шукае выйсця. Бог маўчыць. Затое нястомна працуюць медыя. Штучны інтэлект безупынна стварае новыя карціны даўно памерлых майстроў. Самі яны ўжо нічога не створаць, магчыма, іх катуюць у суседніх камерах.

Але гэта толькі здагадка, бо праз тоўстыя муры нічога не чуваць. Званок абвяшчае пачатак чарговай серыі бясконцага ток-шоу. Адсечаная галава Алаферна мае сваю гісторыю, але гэтым разам словы маюць шанец прагучаць ад імені Юдзіфі — як частка ейнае herstory, ачышчаная ад чужых уяўленняў, меркаванняў, гукаў, гульняў і вобразаў. 

Спектакль ставіць шмат нязручных пытанняў, закранае праблему патрыятызму, тэрарызму, прыроды тыраніі і спосабаў барацьбы з ёй. Ці можа адзін чалавек, адна жанчына выратаваць краіну ад тырана і агрэсара? У які момант супраціў гвалту ператвараецца ў гвалт, а фанатычная вера ў тэрарызм?

«Камедыя Юдзіфі» — гэта чарговае супрацоўніцтва польскай пастановачнай каманды neTTheatre («Teatr w Sieci Powiązań») і беларускіх акцёраў з незалежнай групы «Купалаўцы». У цяперашнім палітычным і культурным кантэксце спектакль гучыць як праграмны маніфест, мастацкі пратэст супраць гвалту, голас у імя абароны ўсіх прыгнечаных ідэнтычнасцей.

У спектаклі граюць Зоя Белахвосцік, Валянціна Гарцуева, Аляксандр Гарцуеў і Аляксандр Казела.

Жывую музыку выконваюць Павел Пасіні і Марцін Судзіньскі («Złodzieje Miodu»).

Пастаноўка: Цэнтр беларускай культуры «Досвед» / Цэнтр Культуры ў Любліне

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субцітрамі.

Каментары

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС20

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарду Бабарыку споўнілася 35 гадоў1

Мясаеды маюць больш шанцаў знайсці сабе пару — даследаванне4

Падчас мемарыяльных мерапрыемстваў у Аўшвіцы Ціханоўская сустрэлася з Чарльзам Кушнерам9

У Сумах шахед ударыў па шматпавярховіку: чатыры чалавекі загінулі, дзевяць параненых

Злодзей залез у кватэру праз дах, спусціўшыся ў кватэру праз паверх на вяроўцы

Трамп вышле студэнтаў, што падтрымалі напад ХАМАС на Ізраіль11

«Транзіт можа адбыцца толькі пад Колю». Латушка прапануе ўважліва сачыць за кар'ерай малодшага сына Лукашэнкі13

Жыхар Магілёва прадае 20-капеечную манету за 480 рублёў. У чым яе асаблівасць?2

Лідар групоўкі ХТШ Ахмед аль-Шараа абвешчаны часовым прэзідэнтам Сірыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС20

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць