Кінастудыя Lucasfilm абвясціла, што прыступае да працы над новай часткай «Зорных войн»
Фільм будзе называцца «Мандалорац і Грогу».
Сцэнар распрацоўваецца на аснове серыяла «Мандалорац», які запусціўся на стрымінг-платформе Disney+ у 2019 годзе і пазнаёміў гледачоў з іншапланецянінам Грогу, таксама вядомым як Малы Ёда.
«Мандалорац і Грогу» стане першым поўнаметражным праектам франшызы пасля выхаду карціны «Зорныя войны: Скайуокер. Узыход» у 2019 годзе.
Рэжысёрам будзе Джон Фаўра, які зняў «Жалезнага чалавека» і «Жалезнага чалавека — 2». Ён таксама працаваў над серыялам «Мандалорац», які стаў адным з самых паспяховых праектаў стрымінг-платформы Disney+.
Згодна з графікам рэлізаў карпарацыі Disney, «Мандалорац і Грогу» выйдзе на экраны 22 мая 2026 года.
Каментары