Для гэтага на вуліцы спецыяльна ладзяць міні-басейн з дошак і поліэтылену.
У наваполацкай ВК-1 на свята Вадохрышча зняволеным дазволілі здзейсніць абрад абмывання ў купелі, паведамляе Mayday.team.
На тэрыторыі папраўчай установы дзейнічае храм у гонар абраза Божай Маці «Жыровіцкай» і Серафіма Сароўскага, які могуць наведваць асуджаныя. Акрамя таго, працуе гурток духоўна-маральнага выхавання.
Турэмнае служэнне на тэрыторыі ВК-1 арганізуе Полацкая епархія. 19 студзеня частцы асуджаных адміністрацыя калоніі зноў дазволіла паўдзельнічаць у малебне і правесці хрэсны ход да купелі, спецыяльна збудаванай на вуліцы на тэрыторыі ВК-1. Ахвотным дазволілі акунуцца.
Турэмнае служэнне ў калоніі аднавілася са студзеня 2021 года пасля перапынку.
Каментары