Кантракты беларускіх спецыялістаў Аляксандра Хацкевіча і Міхаіла Залеўскага з польскім футбольным клубам «Заглэмбе» з Сасноўца былі скасаваныя па паразуменні бакоў, даведалася «Трыбуна».
Беларусы прыйшлі ў гэты клуб зусім нядаўна, у студзені. Аляксандр Хацкевіч займаў у ім пасаду галоўнага трэнера, А Міхаіл Залеўскі быў спартыўным дырэктарам.
Прычынай развітання з беларусамі стала правальная гульня каманды: «Заглэмбе» займае апошняе месца ў чэмпіянаце Польшчы сярод каманд D2. Да таго ж Хацкевіч днямі трапіў у гучны скандал, на яго напалі клубныя фанаты.
Пасля таго кіраўніцтва польскага клуба анансавала кадравыя змены цягам сутак.
Гульцы «Заглэмбе» кажуць, што Хацкевіч ставіўся да іх як да смецця
«Заглэмбе» выступіў з заявай наконт сітуацыі з Хацкевічам і анансаваў кадравыя змены цягам сутак
Хацкевіч: Клуб не паклапаціўся аб належнай бяспецы
Польскія футбольныя фанаты ўварваліся на трэніроўку і збілі беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча
Беларускі трэнер Аляксандр Хацкевіч трапіў у няёмкую сітуацыю ў Польшчы
Каментары
Справіцца
Усё будзе добра!