Грамадства55

Распусцілася каманда расійскага канала Brief з 560 тысячамі падпісчыкаў. Падзеі ў Беларусі там асвятлялі вачыма Балкунца

Кіраўніцтва расійскага тэлеграм-канала Brief абвесціла, што спыняе сваю працу пасля таго, як іх прызналі «замежнымі агентамі». Яны заявілі пра немагчымасць далейшай працы ў новых умовах.

Дзмітрый Балкунец. Скрын відэа: belsat_news / YouTube

Brief — агрэгатар навінаў, які меў даволі вялікую колькасць падпісчыкаў. Гэты канал быў адметны тым, што даволі падрабязна асвятляў і беларускі інфармацыйны парадак дня. Прычым чытачы Brief глядзелі на Беларусь вачыма палітыка Дзмітрыя Балкунца.

З 2020 — таго часу, калі Балкунец пачаў сваю палітычную актыўнасць — Brief перастаўляў допісы з яго канала больш за 250 разоў. Яшчэ каля 50 разоў на яго спасылаліся. Астатніх беларускіх палітыкаў Brief згадваў нашмат радзей.

Brief стварала каманда журналістаў, крытычна настроеных да Пуціна. Некаторыя з іх працавалі ў бізнэс-выданні РБК, некаторыя прыйшлі ў журналістыку з апазіцыйнага актывізму.

А вось пытанне пра гаспадара Brief адкрытае. У розных расійскіх СМІ канал звязвалі з карпарацыяй «Растэх», называлі праўладным. Аднак пацвярджэнняў гэтаму не было. Пасля сумленнага асвятлення сітуацыі ў Курскай вобласці Brief прызналі «замежным агентам».

Выглядае, што Brief цяпер згорне актыўнасць, пачне працаваць ананімна, але не закрыецца цалкам. Прынамсі на цяперашні момант канал працягвае абнаўляцца.

Каментары5

  • Піўны жывоцік
    20.08.2024
    Балтунец ім на піва данаціў, відаць.
  • Так
    20.08.2024
    Той самы Балкунец, які ў перадачы "Двубой" казаў, што "расейская мова - наша гістарычная каштоўнасць".

    Стаўленне да беларускай і расейскай мовы - лакмусавая паперка. Асабліва выдатна бачна на прыкладзе "новай апазіцыі", сярод якой дахалеры абаронцаў расейскага.
  • Геннадзь
    20.08.2024
    и это важная новость?

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску спынілі вядомыя каскадныя вадаспады3

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць