Кіно66

Ганна Южакова распавяла, як гэта — зноў граць на здымках сям'ю з былым мужам Паўлам Харланчуком

Акцёры Ганна Южакова і Павел Харланчук развяліся летась. Разам пара пражыла амаль дваццаць гадоў, выхоўваючы пяцёра дзяцей. Зноў стаць сям'ёй ім прыйшлося на здымачнай пляцоўцы для серыяла расійскай вытворчасці «Апантанасць». Ганна Южакова прызналася, што ёй гэта давалася няпроста: «вылятаю з ролі, раву, не разумею, ці спыняць сцэну, ці працягваць».

У серыяле Ганна выканала ролю ўдавы. Муж гераіні, якога грае Павел Харланчук, па сюжэце быў забіты ў нумары матэля.

Пра тое, як гэта — здымацца разам з экс-мужам, актрыса распавяла ў сваім інстаграме.

Павел Харланчук і Ганна Южакова

«Я ж актрыса — згуляла ролю і выйшла. Але нешта пайшло не так. Тут я на мяжы, вылятаю з ролі, раву. Словы прастрэльваюць наскрозь. Не разумею, спыняць сцэну ці працягваць», — шчыра падзялілася пачуццямі за кадрам Ганна.

У фільме для натуральнасці нават выкарыстоўваліся сапраўдныя сумесныя фотаздымкі пары з іх сямейнага жыцця. Ганна таксама адзначыла, што ў кадры часам прамаўляла «нявыдуманы тэкст», напрыклад, у сцэне, дзе яна кажа, што «ніколі не хацела разводу».

Актрыса дзеліцца ў інстаграме, што некаторыя людзі, якія ведалі пра здымкі з Паўлам, пыталіся ў яе, ці не садамазахістка яна.

«Дакладна не! Праверана! Думаю, сабака закапаны ў тым, што я люблю даследаваць жыццё, адкрываць новыя дзверы і ісці ў невядомасць. І я пайшла, хоць страшна. Але я люблю даследаваць свой страх, праз гэта прыходжу да самой сябе. Я проста перастала бегчы ад болю. Я пачала быць там, дзе ён ёсць. І глядзець яму ў вочы», — патлумачыла актрыса.

Скрыншоты: @hannayuzhakova

У выніку яна прыйшла да таго, што вельмі ўдзячная былому мужу: «Так, ты прыгажунчык. Ты абраў сябе, сваё жыццё, свае пачуцці. Ты не захацеў хлусіць ні сабе, ні мне. Ты паказаў мне, што жыццё адно і не варта прасіраць яго па-за каханнем. Я забіраю гэты бясцэнны досвед. З усіх маіх настаўнікаў ты — самы магутны (і гэта не іронія). Я радая, што нашы жыцці аднойчы перасекліся і цяпер перасякаюцца ў кіно».

Сцэна з серыяла «Апантанасць»

Прэм'ера расійскага серыяла «Апантанасць» адбылася 19 верасня. Па сюжэце ў галоўнага героя Глеба знікае жонка. Потым ён даведваецца, што яе абвінавачваюць у забойстве. Разблытваючы гэтую справу, мужчына адкрывае шмат новага пра таямніцы жонкі.

Рэжысёркай і сцэнарысткай кіно выступіла Валянціна Уласава. Акрамя Харланчука і Южаковай, у серыяле зняліся і іншыя акцёры з Беларусі: напрыклад, Марына Паддубная, Вера Кавалерава, Юліяна Міхневіч, Анжаліка Барчан, Міхаіл Есьман.

Каментары6

  • RealDonaldTrump
    22.09.2024
    Хто гэта?
  • Чаплін
    23.09.2024
    Навошта мне чытаць гэта? Гэта ж нейкія расейскія серыяльныя акторы. Чхаць на іх з высокай вежы.
  • Імя
    23.09.2024
    Ды хоць хоць задушыцеся вы там, калабаранты, разам з 80% рускамірнага насельніцтва.

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс32

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі ўрад папярэджваюць аб хвалі банкруцтваў4

Учора ў Пінску было +12,8°C, у Мінску +9°C1

Як выглядае самы маленькі ліфт у Мінску. Дом, дзе ён знаходзіцца, ведаюць не толькі беларусы2

Вучня не адпусцілі дадому з болем у жываце — усё скончылася аперацыяй3

Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед2

«Сыходзьце на транзіт». Латушка звярнуўся да Лукашэнкі, Рыжанкова і Пяткевіч24

Як «Інтэграл» абыходзіць санкцыі і дапамагае Расіі ў вайне4

Мінімальную пенсію беларускага іпэшніка назвалі ў Мінпрацы. Гэта маленькія грошы6

Дзяўчына арандавала на дзень народзінаў замак пад Мінскам — і ўзарвала тыкток10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс32

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць