Грамадства33

У Варшаве іншаземцы стаялі начамі ў чарзе, каб зарэгістраваць аўтамабіль. Беларус спазніўся на адзін дзень і страціў грошы

Беларус Яўген набыў у Польшчы матацыкл і хацеў паставіць яго на ўлік. Некалькі разоў спрабаваў і займаў чаргу, але кожны раз яму не ўдавалася атрымаць запаветны нумарок. Улетку для іншаземцаў дзейнічаў асобны механізм рэгістрацыі, і чэргі тады даводзілася займаць з ночы. У выніку Яўген здолеў зарэгістраваць матацыкл толькі на дзень пазней, чым таго патрабаваў закон. І атрымаў штраф. Пра казус расказала Gazeta Wyborcza, заўважыў Most.

Фота ілюстрацыйнае

Да 26 жніўня ў Варшаве для іншаземцаў дзейнічала адмысловая працэдура пастаноўкі транспартных сродкаў на ўлік. У адрозненне ад грамадзян краіны, эмігранты павінны былі звяртацца не ў раённыя аддзелы ўпраўлення адміністрацыі і грамадзянскіх спраў, а ў агульную для сталіцы адміністрацыю.

Офіс не спраўляўся з плынню ахвотных, таму там узнікалі велізарныя чэргі — займаць месца даводзілася з ночы. Як заўсёды ў падобных выпадках, каля офіса з'явілася група прадпрымальных людзей, якая займала чаргу, а потым перапрадавала яе.

Беларусы скардзіліся на праблему — і працэдуру ўдасканалілі. З 26 жніўня іншаземцы ставяць транспартныя сродкі на ўлік па месцы рэгістрацыі. На рэгістрацыю транспартнага сродку закон адводзіць толькі 30 дзён з моманту куплі. Таму былі і тыя, хто не паспеў своечасова. Яўген — адзін з іх.

Ён купіў матацыкл 1 чэрвеня, а ў адміністрацыю здолеў прабіцца толькі 2 ліпеня. Спазніўся на адзін дзень. Мужчына спрабаваў выкарыстаць усе магчымасці, каб вырашыць праблему ў тэрмін. Але і гэта не выратавала ад штрафу ў памеры 500 злотых.

«У мяне апусціліся рукі»

Яўген ужо сем гадоў жыве і працуе ў Польшчы. Ён заняты поўны працоўны дзень, таму доўга чакаць у чарзе і тым больш дзяжурыць у ёй начамі не мог. Не дачакаўшыся нумарка ў жывой чарзе, ён спрабаваў запісацца на прыём анлайн, але ўсе даты былі разабраныя.

Калі тэрмін падыходзіў да канца, 27 чэрвеня, ён напісаў ва ўпраўленне ліст з просьбай аб дапамозе. Але там адказалі толькі агульнымі фразамі: маўляў, плынь зваротаў ад іншаземцаў вырасла, а адміністрацыя прымае меры, каб палегчыць рэгістрацыю транспарту. Беларус падзякаваў за інфармацыю, але напісаў, што яна ніяк не вырашае яго праблему.

Тады Яўгена запрасілі на сустрэчу, але прызначылі яе толькі на 2 ліпеня, на дзень пазней за апошні дзень, адведзены для рэгістрацыі.

«На наступны дзень той самы ужанд (упраўленне), у якім я быў, прыняў меры, каб аштрафаваць мяне за затрымку на адзін дзень. У мяне апусціліся рукі», — расказаў Яўген.

«Я дзейнічаў з найлепшымі намерамі, а са мной абышліся як з ашуканцам»

Спачатку беларус падумаў, што гэта памылка, бо ён цэлы месяц спрабаваў прабіцца ў акно для рэгістрацыі. Але аказалася, што памылкі тут няма: фармальна мужчына не паспеў.

«Я дзейнічаў з найлепшымі намерамі, а са мной абышліся як з ашуканцам», — здзіўляецца Яўген.

Чыноўнікі кажуць, што ўсе талоны, якія былі ўзятыя ў аўтамаце ў той дзень, былі абслужаныя. А ўсе працоўныя месцы, прызначаныя для рэгістрацыі аўтатранспарту, былі адкрытыя. Да таго ж у лісце Яўген не паведаміў, што тэрмін рэгістрацыі ягонага аўтамабіля заканчваецца 1 ліпеня.

Каментары3

  • Санацыя 2.0
    03.10.2024
    Бюракратыя - не прадзярэсься
  • Acab
    03.10.2024
    Рагачу. Ўдасканалілі працэдуру. Трэ было д..у паказаць, каб туалетнае паперы набыць, а ўдасканалілі - ўнітаз прынось, паказвай
    Таксама як з чаргой ў візавыя цэнтры "ўдасканалілі" - з пашпартам фоткайся падчас рэгістрацыі.
    А насамрэч самая ідэя прымусовае абавязковае рэгістрацыі транспарту - злачынная. І ўсе "ўдасканаленьні" злачыннага гвалту - большы зьдзк з ахвяры
  • Брахуны
    03.10.2024
    У пачатку артыкула Яўген рэгіструе матацыкл, а ў канцы ўжо аўто :) Хто-та ўрот

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс37

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс

Усе навіны →
Усе навіны

Маркаў абвінаваціў Google у «інфармацыйных правакацыях супраць прэзідэнцкіх выбараў» і хоча зрабіць айчынны Раскамнагляд5

Расійскі ўрад папярэджваюць аб хвалі банкруцтваў4

Учора ў Пінску было +12,8°C, у Мінску +9°C1

Як выглядае самы маленькі ліфт у Мінску. Дом, дзе ён знаходзіцца, ведаюць не толькі беларусы2

Вучня не адпусцілі дадому з болем у жываце — усё скончылася аперацыяй3

Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед2

«Сыходзьце на транзіт». Латушка звярнуўся да Лукашэнкі, Рыжанкова і Пяткевіч24

Як «Інтэграл» абыходзіць санкцыі і дапамагае Расіі ў вайне5

Мінімальную пенсію беларускага іпэшніка назвалі ў Мінпрацы. Гэта маленькія грошы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс37

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць