Былы кіраўнік МЗС Літвы пра Макея: Я казаў яму, зрабіце нармальныя выбары. Што вы ўвесь час нейкія рэпрэсіі?
-
17.12.2024Этот литовец с луны упал. Какие нормальные выборы будет делать диктатор?
-
17.12.2024Гэбіст Макей ніколі не быў лібералам і не збіраўся мяняць, ці браць уладу ў Беларусі. Наіўныя еўрапейцы і нашыя неверагодныя проста не разбіраюцца ў людзях сістэмы.
Пасля жніўня 2020 Макей адразу ж прыняўся за старое - адбельваць імідж узурпатара і каналізаваць абурэнне захаду ў бясконцую чаргу заклопочаннасцяў. І варта заўважыць, што не без поспехаў. Першыя тры пакета санкцый прымаліся з вялічэзным рыпаннем і ўсё роўна заставаліся сімвалічнымі. К вясне 2021 масавыя пратэсты збольшага былі здушаныя. Але рэжым ня мог нічога зрабіць з цэнтрамі супраціву і СМІ за мяжой, якія працягвалі адвакатаванне беларускай тэматыкі і даносілі праўду аб стане рэчаў унутры краіны, з-за чаго Макея ды іншых эмісараў Лукашэнкі мо слухалі, але сур'езна больш не успрымалі. З-за чаго давялося саджаць самалёт з Пратасевічам.
А кропку ў намаганнях Макея паставіў саўдзел Лукашэнкі ў агрэсіі. Пасля гэтага ўсім стала зразумела, што Макею з ягонымі хітрыкамі больш нічога ня свеціць. Апроч цалкам ужо адарванага ад рэчаіснасці узурпатара. Тая адарванасць і стала для Макея ракавой.