Грамадства

Былы кіраўнік МЗС Літвы пра Макея: Я казаў яму, зрабіце нармальныя выбары. Што вы ўвесь час нейкія рэпрэсіі?

«Люстэрка» зрабіла інтэрв'ю з былым міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам, у якім пагаварылі пра Беларусь, Лукашэнку, падзеі 2020-га, а таксама пра ягонага калегу Уладзіміра Макея.

Уладзімір Макей і Лінас Лінкявічус у Мінску ў лютым 2020 года

— Я не лічыў яго блізкім сябрам, але ён быў партнёрам, з якім можна размаўляць і пра нешта дамаўляцца. І гэта было не раз.

Дарэчы, падчас майго апошняга візіту ў Беларусь, перад гэтымі славутымі выбарамі 2020 года,

я бачыў нейкае святло ў канцы тунэля. Быў прыём у гонар гадавіны Тадэвуша Касцюшкі [у лютым 2020 года], гаспадарамі былі ЗША, Польшча, Літва і Беларусь. Макей выступаў на беларускай мове. Я бачыў разгубленасць сярод гасцей, яны не разумелі, што тут адбываецца: гадавіна Касцюшкі, нічога агульнага з савецкім мінулым, плюс выступ на беларускай мове.

Калі мы развітваліся, я сказаў Уладзіміру: «Зрабіце нармальныя выбары. Што вы ўвесь час нейкія рэпрэсіі…» Ён адказаў, што ўсё будзе нармальна. Я з’ехаў. Нармальна не здарылася.

І калі пачаліся рэпрэсіі, мы з ім перапісваліся. Я напісаў: «Можа, я прыеду? І мы зможам неяк дамовіцца з апазіцыяй, каб пачаўся нейкі дыялог?» Ён, дарэчы, не адказаў адразу. На наступны дзень напісаў, што гэта кепская ідэя: «Не прыязджай».

Потым я яму эмацыйна напісаў: «Збіваюць людзей на вуліцы. Нейкія зверствы адбываюцца». Ён адказаў: «Калі мне пачалі тэлефанаваць дадому і пагражаць маёй сям'і, я зразумеў, што так таксама нельга». Ты параўноўваеш: табе патэлефанавалі і хтосьці там нешта сказаў, а тут людзям косткі ламаюць, бачыш розніцу? Хоць я ўжо разумеў, што ён, відаць, зрабіў такі выбар.

— Ён нешта адказаў яшчэ?

— Не. Пасля гэтага завяршылася перапіска, пра што тут размаўляць?! Памятаю яшчэ такое [з іншага перыяду працы]. Тады было шэсць палітвязняў. Я кажу: «Шэсць чалавек, вы што, не можаце іх вызваліць? Гэта адкрые дыялог з ЕС. Гэта ж нескладана». Ён кажа: «Я гэта разумею, але грамадская думка не разумее». І паказвае пальцам уверх (мабыць, кажучы пра Аляксандра Лукашэнку. — Заўв. рэд.). Я, можа, наіўны, але я спадзяваўся, што Макей можа паслужыць рычагом пераменаў. Але, відаць, з нейкіх прычын, а можа, праз шантаж, я не ведаю, ён зрабіў выбар і застаўся з Лукашэнкам.

— Усё ж такі: кім для вас быў Уладзімір Макей?

— Партнёрам і, вядома, служкам той улады. Ён быў адным з нямногіх, хто меў падыход да Лукашэнкі. Ён мог нешта яму казаць, у нечым пераконваць. Мне так здавалася. Я думаю, што ён мог уплываць на Лукашэнку, наколькі моцна — іншая рэч.

Каментары

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Усе навіны →
Усе навіны

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ9

Расійскі амбудсмэн прапанавала стварыць трыбунал Беларусі і Расіі, каб судзіць украінцаў за «неагенацыд»11

Еўрасаюз ухваліў 15-ы пакет санкцый супраць Беларусі і Расіі3

Моцны вецер паваліў елкі ў Заслаўі і Гродне2

Стане крыху цяплей1

У Бабруйску 24-гадовага электраманцёра забіла токам. Ён дзеля бравады схапіўся за правады над цягніком1

Беларус правёў тэст у кавярні на веданне беларускай мовы. Яго правалілі24

Вядомая літоўская фігурыстка стала мамай у 52 гады3

У Стаўбцоўскім раёне маршрутка з'ехала ў кювет. Ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Галоўнае
Усе навіны →