Каментары да артыкула

Абсалютная большасць мінскіх школьнікаў ужо мае паталогіі касцёва-мышачнай сістэмы

  • Вынік працы мінздрава
    04.01.2025
    Таму што не лечаць дзяцей у паліклініках. На лфк запісацца праблема - далі адзін раз на 10 дзён за ўсе 11 гадоў школы.
    Не абследуюць і не лечаць.
    Мінздраў хацеў, каб усе платна ішлі лячыцца, і ў выніку перасталі лячыць і абследаваць бясплатна. Вось і вынік.
  • Команч
    05.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Вынік працы мінздрава
    05.01.2025
    Команч, затое чыноўнікі Мінздрава, мянты, кдбшнікі, ахова "прэзідэнта", члены сям'і лукашэнкі ўсе лечацца бясплатна ў спецклініках на найлепшым сучасным абсталяванні, бясплатна адпачываюць у санаторыях.
    Усё выдзеленае дзяржаўнае фінансаванне ідзе на іх.
    А нашы дзеці простых людзей для вас "саўкі", якім "ніхто не должен", якія павінны плаціць за ўсё ад свайго нараджэння.
    Вось вынік працы лукашэнкаўскага мінздрава.
  • Все просто
    05.01.2025
    Саша методично развалил все жизненно-связующие отношения в стране. Власть одиночки-психопата уничтожила самостоятельность других людей во власти. Учителям разрешили "сворачивать шеи щенкам" в школе, врачам установили " минимальные пакеты обслуживания", сократил финансы, создал разные комитеты и себе охрану. Денег на науку и просто на нормальных людей нет! Завалил все отрасли. Бульбу и ту закупаем. 30 лет его правления завершаются сокращением населения и вступлением в войну.
  • Сум
    05.01.2025
    Ну які там яшчэ мінздраў?
    Смартфон у дзіцёнка забярыце, і аб сцяну яго хрась!
    А як наплачацца - мячык яму дайце.
  • Вынік працы мінздрава
    05.01.2025
    Сум, гэта магчыма толькі на выходныя. У будні дзень бацькі на працы.
    Патрэбныя бясплатныя спартовыя секцыі і іншыя кружкі для дзяцей, каб трэнеры і спецыялісты займаліся дзецьмі, пакуль бацькі на працы. Гэтага няма. Мінадукацыі зрабіла ўсё платным.
    І яшчэ калі дзіця прыйдзе ў школу без смартфона, пачнецца разбіральніцтва, што за "аб сцяну яго хрась!" і сям'я рызыкуе тым, што пачнуцца праверкі і сям'ю паставяць ў СОП.
  • Вынік працы мінздрава
    05.01.2025
    Сум, таксама вы не ўлічылі, што зараз нараджаюць тыя, хто вырас за часы 30-гадовай працы Мінздрава пры лукашызме.
    Вынік працы мінздрава за 30 гадоў - 30-гадовыя маці са ўсімі тымі праблемамі, што пералічаныя ў артыкуле: з захворваннямі касцёва-мышачнай сістэмы; лішняй або недастатковай масай цела (недастатковая - значыць ужо ўнутрыўтробна плод не атрымлівае дастаткова рэчываў для якаснага фарміравання тканяў і ворганаў)
    хваробы вачэй,
    дыстанія,
    сардэчная арытмія і гэтак далей.

    Народжаныя імі дзеці слабыя ад нараджэння, адразу трапляюць у рэанімацыю, ляжаць у кювезах, пакуль не ачуняць і не акрэпнуць, ім колюць лекі, каб не памерлі.

    Такім дзецям патрэбная лфк - спецыяльная лячэбная фізкультура, лячэбныя масажы.
    На першым годзе жыцця можа яшчэ і ёсць. Але для школьнікаў, асабліва старэйшага ўзросту ў паліклініках ні масажа, ні працэдур,ні лфк для хрыбетніка практычна не даюць.

    Проста "паганяць мячык у двары" гэта добра, але не дапаможа выправіць скаліоз, кіфоз. Напрыклад - качанне прэсу пагоршыць кіфоз яшчэ больш.
  • Думай маці, думай бацька
    05.01.2025
    Я памятаю у гады майго дзяцінства дзяцей праблема было загнаць вечарам у хату. Дзеці у цёплы час года усей час рваліся на двор, бо там быў шмат цікавейшы сьвет, чым сядзець у чатырох сьценах. Мы малыя з раньняй вясны хадзілі ў лес здабываць сок з бярозы і клёна, сыходзіў сьнег то амаль кожны дзень гулялі ў футбол, валейбол і нейкія іншыя гульні з мячомаж пакуль восеньскія дажджы не замочвалі глебу. На рыбалку ў высны да позьняй восені, з бацькамі кожнае лета і восень па ягады ў лес, па грыбы. Дома ля хаты дапамагалі. Цэлы верасень школа ганяла нас на прыборку бульбы і яблыкаў. Цэлую зіму рашчышчалі на рэчцы пляцоўку і гулялі ў хакей гадзінамі, у школе на кожнай лічы зімовай фізкультуры нас ганялі наматывпць кругі на лыжах. Мы ўсей час акрамя сну былі ў руху, размаўлялі з жывымі людзьмі… каб пабачыць сябра, пра штось дамовіцца трэ было ісьці да яго, тэлефоны рэдка ў каго былі. А нашыя бацькі і дзяды праз працу варушыліся ў разы больш за наша пакаленьне і ніякімі гаджэтамі не псавалі вочы. Мой дзед, добра памятаю, у 80 гадоў чытаў дробны газэтны шрыфт без акуляраў і дзяды пражывалі свае 80-100 гадоў амаль не наведваючы дактароў і без ніякіх таблетак….і шмат іншых аспектаў таго простага жыцьця уключаючы вельмі простую ежу з свайго гарода ды леса. А зарас з ранку да вечара гэта дзіцё сядзіць у тэлефоне і есьць абы што з крамы псуючы і мазгі і цела…. Дык пра якое здароўе?….