Абсалютная большасць мінскіх школьнікаў ужо мае паталогіі касцёва-мышачнай сістэмы
Сярод навучэнцаў сталічных школ толькі ў кожнага пятага не было выяўлена праблем з хваробамі пазваночніка, у тым ліку скаліёзам, а таксама іншымі захворваннямі касцёва-мышачнай сістэмы.
Пра гэта распавяла «Медыцынскаму весніку» старшая выкладчыца кафедры гігіены і аховы здароўя дзяцей з курсам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДМУ Надзея Самохіна.
«Аналіз стану здароўя падрастаючага пакалення за мінулыя гады паказвае несуцяшальную тэндэнцыю да росту першаснага захворвання дзяцей і падлеткаў у найбліжэйшай перспектыве. Абследаванне дзяцей ва ўзросце 6—11 гадоў выявіла, што абсалютна здаровымі з’яўляюцца толькі 22,5%», — паведаміла выкладчыца.
Такім чынам, у 77,5% абследаваных школьнікаў былі выяўлены захворванні касцёва-мышачнай сістэмы. Пры гэтым варта адзначыць, што паталогіі, такія як скаліёз, часта прыводзяць да ўзнікнення спадарожных захворванняў. Напрыклад, на прыкладзе 600 абследаваных школьнікаў такія захворванні былі выяўлены ў 74% дзяцей.
Сярод спадарожных захворванняў называюцца даволі сур’ёзныя, у тым ліку:
- лішняя або недастатковая маса цела,
- хваробы вачэй,
- дыстанія,
- сардэчная арытмія.
Каментары
Смартфон у дзіцёнка забярыце, і аб сцяну яго хрась!
А як наплачацца - мячык яму дайце.