Грамадства2222

Выданне Politico агучыла неверагодныя сцэнары на 2025 год. Адзін з іх — звяржэнне Лукашэнкі

Выданне Politico склала спіс 15 «чорных лебедзяў» на 2025 год — так называюць неверагодныя падзеі, якія могуць істотна змяніць жыццё. Адно з прадказанняў тычыцца Беларусі — гэта звяржэнне ўрада Аляксандра Лукашэнкі народам.

Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Гэта прадказанне Эвелін Фаркас, выканаўчай дырэктаркі Інстытута Маккейна пры Універсітэце штата Арызона. З 2012 па 2015 год яна займала пасаду намесніка памочніка міністра абароны па Расіі, Украіне і Еўразіі.

У прадказанні апісваецца, што Святлана Ціханоўская, адчуваючы слабасць Расіі пасля паразы Асада ў Сірыі і эканамічных цяжкасцяў, заклікала людзей зрынуць рэжым. Пуцін у гэтым сцэнары можа быць аслаблены тым, што Украіна уступіла ў НАТА ці Расія пацярпела паразу на полі бою.

«Народ Беларусі змог здабыць свабоду, скарыстаўшыся паслабленнем пазіцый Пуціна і яго няздольнасцю ўмяшацца і выратаваць Лукашэнку», — кажацца ў прадказанні.

Сярод іншых неверагодных прагнозаў на 2025-ты — успышка інфекцыі, альянс Трампа і Сі Цзіньпіна, абвал фінансавых рынкаў.

Варта адзначыць, што імавернасць такіх прадказанняў нізкая. Напрыклад, з 15 «чорных лебедзяў», якія Politico прадказвала на 2024 год, у той ці іншай ступені спраўдзіліся тры — смерць на мітынгу Трампа (але там апісвалася патасоўка прыхільнікаў), напад на кандыдата ў прэзідэнты ЗША і хаос, выкліканы глабальным пацяпленнем (дапусцім, тут можна згадаць вялікую паводку ў Іспаніі). Два эксперты наогул ставілі на бунт супраць Пуціна ў 2024-м. «Чорныя лебедзі», зрэшты, так і называюцца, бо малаімаверныя.

Каментары22

  • статак
    06.01.2025
    Святлана Ціханоўская, адчуваючы слабасць Расіі пасля паразы Асада ў Сірыі і эканамічных цяжкасцяў, заклікала людзей зрынуць рэжым
    ...
    дзякуй табе божа, што даў нам такую вялікую павадырку
  • Беларус
    06.01.2025
    Эх, не верыць НН у свой народ
  • Ганьба
    06.01.2025
    :) Ну як заўжды: не арганізуе звяржэнне, а заклікае народ звергнуць...

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Следчыя Украіны падазраюць супрацоўнікаў МУС у забойстве беларуса Жызнеўскага, якое адбылося 11 гадоў таму4

Сабака любіў у зубах насіць тэлефон. Гэта прывяло да смерці гаспадыні і двух сабак1

З турмы ў ЗША выпусцілі 80-гадовага Леанарда Пелціера — ікону савецкай прапаганды9

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы20

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →