З-за вялікай паводкі ў Іспаніі загінулі больш за 200 чалавек. Асабліва пацярпела правінцыя Валенсія. Кароль Феліпэ VI і яго жонка-каралева Летыцыя вырашылі наведаць пацярпелы рэгіён і прыехалі ў горад Пайпорту. Іх суправаджалі прэм'ер-міністр Пэдра Санчэс і рэгіянальны прэзідэнт Валенсіі Карлас Масон.
Аднак сустрэлі манархаў зусім не гасцінна, піша El Dario. Людзі абвінавачваюць каралеўскіх асоб і чыноўнікаў у запозненай і недастатковай дапамозе.
Натоўп людзей закідаў іх граззю і асвістаў. Ім выкрыквалі «Забойцы» і «Прэч, прэч», спрабавалі пабіць палкамі.
‼️ Lanzan objetos y fango al rey a su llegada a Paiporta: “¡Asesinos!”https://t.co/WdBMbvISwd pic.twitter.com/GAwqOnZuWz
Ахова акружыла манарха і суправаджаючых, раскрыла парасоны, каб абараніць іх ад гразі. Кароль спрабаваў пагаварыць з людзьмі на вуліцах, каб супакоіць іх.
"¡A ti no te falta agua... y la gente aquí muriéndose!": así han increpado a los reyes, a Sánchez y a Mazón a su llegada a Paiporta https://t.co/WdBMbvISwd pic.twitter.com/kW4ci59HKt
Аднак людзі працягвалі крычаць яму з каралевай «Мы ўжо мёртвыя!», «У нас нічога няма!», «Навошта вы прыйшлі, каб атрымаць медаль». «Пэдра Санчэс, с*кін сын!», «Прэзідэнт — пёс!» — дасталася і прэм'еру з кіраўніком Валенсіі.
Ахова паспрабавала перапыніць візіт і вывесці караля ў бяспечнае месца. Але натоўп не дазволіў пайсці. Паліцыя ўжыла конных афіцэраў, каб паспрабаваць узяць сітуацыю пад кантроль.
Неўзабаве пасля таго, што здарылася, Карлас Масон запэўніў у сваім акаўнце ў твітары, што разумее «сацыяльнае абурэнне».
Каментары