Грамадства77

Закрыццё рэстарана Falcone у Мінску можа быць звязана з расследаваннем польскіх журналістаў

Увечары 8 студзеня на польскім тэлеканале TVN24 у праграме «Czarno na białym» выйшла расследаванне, галоўным фігурантам якога стаў уплывовы польскі бізнэсмэн Вітольд Карчэўскі. Кампанія Карчэўскага валодала прэстыжным рэстаранам Falcone у Мінску, які тыдзень таму аб'явіў пра закрыццё, піша REFORM.news.

Карчэўскі і Зінгман на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Танзаніі Мізенга Пінда, май 2015 г. Фота: michuzi.co.tz

Ганаровы прэзідэнт Савета Гандлёва-прамысловай палаты ў Беластоку, старшыня праўлення Падляскага эканамічнага форуму Вітольд Карчэўскі — даўні бізнес-партнёр Аляксандра Зінгмана. У Польшчы Карчэўскі прадае запчасткі для трактароў МТЗ.

Зінгман уваходзіць у найбліжэйшае асяроддзе Віктара Шэймана, аднаго з самых уплывовых людзей Беларусі і бліжэйшага паплечніка Аляксандра Лукашэнкі.

У 2021 годзе ў інтэрв'ю TUT.by Зінгман прызнаваўся, што рэстаранам Falcone валодае польская кампанія «Кантрактус» Карчэўскага, а кіруе ім яго жонка Лізавета.

Польскія журналісты высветлілі, што Зінгман і сам быў працаўладкаваны ў рэстаране. Сведкі сцвярджаюць, што Зінгман не толькі быў фармальна працаўладкаваны, але і прымаў рашэнні па кіраванні.

Мяркуючы па фільме, паказаным на TVN24, польскія журналісты яшчэ на пачатку восені далі зразумець Карчэўскаму, што цікавяцца ягонымі сувязямі з беларускім рэжымам. Таму лагічна меркаваць, што бізнэсмен свядома закрыў бізнэс у Беларусі.

У паведамленні самога рэстарана ёсць намёк на тое, што неўзабаве ён запрацуе пад новай шыльдай.

Але не толькі гісторыю з рэстаранам расказалі на TVN24. У расследаванні сцвярджаецца, што Карчэўскі, нягледзячы на ​​падазрэнні ў карупцыі, мае цесныя адносіны з вядучымі польскімі палітыкамі і чыноўнікамі з розных партый. Так, гледачам паказалі кадры сустрэчы кіраўніка камітэта польскага Сейма па замежных справах Паўла Коваля з Вітольдам Карчэўскім.

Журналісты выказалі здагадку, што Карчэўскі мог абмяркоўваць з Ковалем польскі крэдыт Кеніі на закупку сельгастэхнікі. Менавіта ў карумпаванні кенійскіх уладаў падазравалі Карчэўскага ў мінулым.

Ёсць і іншая тэма, якая турбуе журналістаў — Украіна. Коваль з'яўляецца ўпаўнаважаным урада Польшчы па аднаўленні Украіны. Блізкасць да яго чалавека, звязанага з беларускім рэжымам, можа пагражаць бяспецы не толькі Польшчы, але і Украіны.

Скрыншот эфіру TVN24

У тым жа інтэрв'ю 2021 года Зінгман прызнаваўся, што менавіта Карчэўскі падказаў яму ідэю для бізнэсу ў Афрыцы:

— Увесь гэты час я спрабаваў зразумець, як можна звязаць Беларусь і Афрыку. І ў адзін момант прыйшла ідэя, што гэтым сувязным звяном можа стаць сельская гаспадарка. Да гэтага мяне, можна сказаць, падштурхнуў польскі бізнэсовец Вітольд Карчэўскі, з якім у мяне былі добрыя адносіны. Справа ў тым, што ягоная фірма «Кантрактус» атрымала поспех у галіне сельскай гаспадаркі ў Беларусі. Яны былі афіцыйнымі дылерамі тэхнікі John Deere, Kverneland у Беларусі, бралі ўдзел у мадэрнізацыі беларускіх мясакамбінатаў і гэтак далей. Я бачыў, што ў яго гэта атрымоўваецца, таму падумаў, чаму ў мяне не атрымаецца прасоўваць беларускую тэхніку ў Афрыцы.

Карчэўскі і Зінгман паказваюць прэм'ер-міністру Танзаніі Мізенга Пінда мукамольны завод у Польшчы. 2014 год. Фота: rweyunga.blogspot.com

У 2023-м кенійскія СМІ напісалі пра загадкавую здзелку з Беларуссю на 320 млн долараў. Нібыта нашая краіна выдзяляе Кеніі крэдыт на гэтую суму на куплю беларускай тэхнікі. Паведамлялася, што здзелку плануюць заключыць да восені 2024 года і суправаджае яе Аляксандр Зінгман. Схема вельмі падобная да польскага варыянту. Тады бенефіцыярам стаў Карчэўскі. На гэты раз сума ў тры разы большая.

У Кенію ў снежні 2023 года прылятаў Лукашэнка. Ён правёў у краіне некалькі гадзін і паспеў сустрэцца з прэзідэнтам Кеніі Уільямам Руто.

Каментары7

  • бабруйчанін
    09.01.2025
    Зінгман у рэстаране немного шье і бульбу чысціць
    Гэта пачуцце гумара ці зноў у антісімітізьмі абвінавацят )))
  • А яшчэ і буфер паміж РФ
    09.01.2025
    Палякам грошы не пахнуць. За апошнія 3 гады таваразварот паміж РБ і РП толькі павялічыўся.
  • Бобруйский провинциал
    09.01.2025
    Одного много лет не могу понять, как Зингман, любовник Вити и Шайтана, до сих пор не под всеми возможными и невозможными санкциями?

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку25

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчукі атрымалі балгарскую шэнгенскую візу, але за дзень да паездкі яе анулявалі4

Указ Трампа аб спыненні міжнароднай падтрымкі не тычыцца дапамогі Украіне ў сферы бяспекі6

Барбадас і Панама забяруць свае сцягі ў больш чым 100 танкераў ценявога флоту Пуціна3

Сын Канапацкай кіруе свінакомплексам, а дачка вучыцца ў Аўстрыі16

У Мінску адкрылі абноўлены інтэрнат Акадэміі кіравання ФОТЫ9

Малако значна павялічвае рызыку раку прастаты. А кефір і некаторыя іншыя малочныя прадукты — не19

За «анлайн-пікетаванне» будуць судзіць завуча Ляхавіцкай гімназіі, якую здала Бондарава3

На датэрміновым галасаванні зноў дадалі 10% за дзень10

Трамп хоча зменшыць сусветныя цэны на нафту, каб скончыць вайну ва Украіне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку25

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →