Каментары да артыкула

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага

  • Беларус
    13.01.2025
    Зноў нешта з компасам у бастыёне... Беларускія ўлады (то бок абраныя беларусамі) наадварот імкнуцца вызваліць Сяргея - прэзідэнтка паўсюль, на ўсе сустэчы ходзіць з ягоным партрэтам. А баяцца Ціханоўскага - лукашэнкаўская хунта начале з дыктатарам. Падаецца уж у чым, а ў пытаньнях беларушчыны "бастыён беларушчыны" мусіць разбірацца добра. Мо міргніце неяк, калі вы там у палоне.
  • Рэаліст наміналісту
    13.01.2025
    Беларус, трэба быць рэалістамі, а не гуляцца са словамі, будуючы паралельную рэальнасць. Лукашэнка нелігітымны, але сілавым чынам кантралюе краіну, то бок мае ўладу. Ціханоўская - абраны прэзідэнт, мае легітымнасць (то бок падтрымку людзей), але нічога з таго, што апісвае Канстытуцыя ў раздзеле "Прэзідэнт" рэалізаваць ня можа, пачынаючы з таго, каб быць гарантам Канстытуцыі.