Дакументальны фільм пра палітвязня прадставіў тэлеканал «Настоящее время. Док».
Аўтары фільма разважаюць над тым, кім сёння з’яўляецца Сяргей Ціханоўскі для беларусаў, якое месца ён займае як у грамадскай свядомасці ў цэлым, так і ў свядомасці звычайных людзей, і чаму беларускія ўлады так баяцца Ціханоўскага.
Пра Ціханоўскага разважаюць яго жонка Святлана Ціханоўская, паплечнікі па «Краіне жыцця», адвакаты Наталля і Віктар Мацкевічы, палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
У фільме шмат кадраў з паездак Сяргея Ціханоўскага па краіне.
Каментары