Наталля Качанава паказала свой айфон ФОТАФАКТ
Пакуль прапаганда нахвальвае гарызонтаўскі ноўтбук, топ-чыноўніца «засвяцілася» сёння з айфонам на адным з фотаздымкаў.
30.01.2023 / 19:08
Фота: Савет Рэспублікі
Сказаць дакладна, якая канкрэтна мадэль у Наталлі Качанавай, складана, бо ёсць некалькі тэлефонаў з такой камерай.
Скрын сайта apple.com
Скрын сайта apple.com
Можна меркаваць, што ў старшыні Савета Рэспублікі iPhone 12 Pro, альбо 13 Pro, альбо 14 Pro. Каштаваць такі тэлефон у Мінску можа ад 2900 да 3600 рублёў. Цана залежыць ад мадэлі і аб'ёму памяці.
А вось дэпутатка Тамара Шатлікава, якая стаіць побач з Качанавай, мае iPhone 13 ці 14. Цана на такія тэлефоны ў Мінску стартуе ад 2100 рублёў.