Пазногці ў гэтых адценнях — вясновы must-have. Падказваем, з якім адзеннем іх спалучыць

Трэнды ў гэтым сезоне — каляровыя і… бліскучыя.

23.03.2023 / 19:38

Фота: Onet.pl / Neonail

У паветры адчуваецца сапраўдная вясна! Гэта значыць — час хаваць цёплую вопратку і неяк асвяжыць свой выгляд. Акрамя афарбоўкі валасоў і набыцця рэчаў з кветкавымі прынтамі (чаму б і не?), падумайце і пра вясновы манікюр, нагадвае Onet.pl.

На сусветных подыумах сезона вясна/лета — 2023 з'явіліся пастэльныя тоны — персікавыя, светла-жоўтыя, пудынгава-ружовыя і лавандавыя. Ясна, што ўвесну найперш хочацца абнавіць гардэроб, але модныя колеры можна зрабіць часткай вобразу і больш простым чынам — напрыклад, праз манікюр у вясновых адценнях. Паглядзіце, з якімі рэчамі з шафы яго спалучыць, каб ён лёгка ўпісаўся ў ваш стыль.

Пастэльны светла-блакітны + джынсы + пінжак

Фота: Onet.pl / Neonail

Найлепшы варыянт — летуценна-блакітны. Малочны і пяшчотны, ён нагадвае бясхмарнае неба. Ідэал! Выдатна спалучаецца са светлымі джынсамі-бойфрэндамі і пінжаком. Самыя модныя ў гэтым сезоне — каляровыя жакеты оверсайз. Пастэльна-блакітны колер на пазногцях пасуе амаль любому колеру адзення. Спалучайце яго з яркай фуксіяй, шляхетным крэмавым або інтэнсіўным сінім ці зялёным. Таксама блакітны манікюр аднолькава добра глядзіцца як на кароткіх, так і на доўгіх пазногцях.

Сонечна-жоўты з травяніста-зялёным + белая футболка

Фота: Onet.pl / Neonail

Свежая трава, сцябліны першых кветак, лісце дрэў… Вясна поўная сонца і зеляніны! Гэта колеры непераможнага аптымізму і абуджэння. Раім насіць з гэтым манікюрам класічную белую футболку. Гэтае простае спалучэнне створыць ваў-эфект без асаблівых намаганняў. Хочаце дадаць штосьці яшчэ? Няхай гэта будуць каляровыя пярсцёнкі — яны ідэальна дапоўняць вобраз.

Лавандавы манікюр + пастэльны касцюм

Фота: Onet.pl / Neonail

Колер лаванды і бэзу — сапраўдны хіт. Чаму б не паспрабаваць насычаную версію фіялетавага з бліскаўкамі, што мігцяць на сонцы? Гэта выглядае і па-жаноцку, і сучасна. Манікюр добра спалучыцца з пастэльным касцюмам любога колеру. Разбурыце залішнюю элегантнасць вобразу з дапамогай зручных красовак.

Вясновы мікс + класічны трэнч

Фота: Onet.pl / Neonail

Хто сказаў, што вы павінны абраць адзін колер? Вясна — час нарэшце страціць розум і пафарбаваць кожны пазногаць у сваё адценне. Вы можаце чаргаваць матавыя лакі з глянцавымі або пафарбаваць адну руку глянцава-пастэльнымі, а другую — матавымі з бліскаўкамі. Рашаць вам! З такім смелым пазногцевым дызайнам добра будзе глядзецца класічны бэжавы трэнч.

Мятна-блакітны + спадніца металічнага колеру

Фота: Onet.pl / Neonail

Спалучэнне адценняў блакіту і мяты дае асвяжальны эфект і ідэальна падыходзіць для вясновых дзён. Гэты колер будзе выдатна глядзецца з бліскучымі тканінамі, што з'явіліся на подыумах. Надзеньце кароткую спадніцу колеру металік — вы будзеце выглядаць модна і сучасна.

Чытайце яшчэ:

Спалучэнне класікі і свавольства — трэнды ў мужчынскай модзе на вясну і лета 2023

Nashaniva.com