Грамадства11

«Думала, што спляту пару пярсцёнкаў і спынюся». А пасля пляценне з бісеру стала часткай жыцця

Юлія Драневіч працуе барыстай, а ў вольны ад працы час знаходзіць заспакаенне ад мітусні, перабіраючы маленькія пацеркі. З чаго ўсё пачалося, колькі часу сыходзіць на пляценне і ў чым асаблівасць такога хобі, Юлія распавяла баранавіцкаму выданню Intex-press.

Юлія Драневіч за бісерапляценнем. Усе фота: асабісты архіў Юліі

«Думала, што спляту пару пярсцёнкаў сяброўцы і спынюся»

Юлія Драневіч лічыць сябе творчым чалавекам, які шануе ўтульнасць і гармонію ва ўсім. Пакуль яна працуе барыстай і не ведае дакладна, з якой прафесіяй у будучыні звяжа сваё жыццё. Але бісер, як адзначае дзяўчына, частка яе жыцця ўжо сёння.

«Мне падабаецца быць прыгожай. Золата я не люблю, але вось яркія колеры і ўпрыгажэнні — гэта маё, — расказвае Юлія. — Ідэя з пацеркамі была спантаннай: я купіла адзін пакецік, было вельмі цікава, як гэта наогул — рабіць пярсцёнкі з бісеру. Раней я нават іголку ў руках не трымала! У выніку вырашыла, што спляту пару пярсцёнкаў для сяброўкі і на гэтым спынюся».

Першы час, прызнаецца дзяўчына, было незразумела і цяжка.

«Але мяне гэта не злавала, я цярпліва старалася», — адзначае яна.

Чокеры, пярсцёнкі, завушніцы

Вырабам упрыгажэнняў Юлія займаецца каля паўгода. Пакуль усё на ўзроўні хобі. Хоць часам знаёмыя просяць зрабіць нейкае ўпрыгажэнне.

«Што я раблю з бісеру? Часцей за ўсё гэта чокеры, калье, завушніцы, пярсцёнкі і бірулькі. Пярсцёнкі ўжо раблю адносна хутка, бо іх я ўжо зрабіла шмат і навучылася рабіць гэта спрытна і якасна, калі, вядома, там няма нейкага суперскладанага дызайну», — распавядае дзяўчына.

Нядаўна, папрыклад, папрасілі зрабіць пярсцёнак у выглядзе зайца. На тое, каб прыдумаць, як гэта зрабіць прыгожа, кажа Юлія, сышло некалькі тыдняў. А вось калі з тэорыяй было скончана, з практычнай часткай яна справілася хутка.

На розныя вырабы сыходзіць розная колькасць дзён. На выраб калье, напрыклад, дзяўчыне часам патрабуецца дні 3-4.

«Таму што хачу зрабіць якасна, а не абы-як. Ды і асноўную працу ніхто не адмяняў».

Аддаеш сотку, а ў руках — пару пакуначкаў

Па словах дзяўчыны, добрыя матэрыялы для бісерапляцення — досыць дарагія. Бо бісер таксама бывае рознай якасці, і ад гэтага залежыць яго цана: чым больш якасны — тым больш дарагі. Ёсць пакуначкі і па 10 рублёў, ёсць і па больш высокай цане.

«Апошні раз, калі я закуплялася, выдаткавала нямала грошай, а па факце: аддаеш сотку, у руках — пару пакуначкаў бісеру, — адзначае Юлія. — Аднаго маленькага пакуначка хапае толькі на адзін пярсцёнак. А калі ён складанага пляцення, яшчэ і рознакаляровы, то і ўсе два пакуначкі сыдуць».

Затое праца прыносіць задавальненне і ёй, і сябрам, якім яна дорыць свае вырабы.

«Хочацца зрабіць ім прыемна. А мне прыемна, што мае работы ім падабаюцца, яны заўсёды так моцна замілоўваюцца, разглядаючы і прымяраючы зробленыя мной ўпрыгожанні, — тлумачыць дзяўчына. — А яшчэ я люблю прыгожа пакаваць свае работы. Спецыяльна накупляла канвертаў і ўсякіх штук, каб іх упрыгожваць».

«Прыемна дарыць станоўчыя эмоцыі»

Юлія адзначае, што многім па душы проста чорны ці проста белы пярсцёнак. Ёй жа больш падабаецца рабіць каляровыя вырабы.

«Белае ці чорнае — для мяне гэта сумна», — тлумачыць яна.

І хоць для Юліі бісерапляценне пакуль больш як хобі, яна ўжо задумваецца пра тое, каб зарабляць на гэтым.

«Старонку ў сацсетцы я не вяду, хоць часта прапаноўвалі і думкі пра гэта мяне наведваюць усё часцей. Бо бісер цяпер — гэта модна, — кажа яна. — Тым больш што знаёмыя адгукаюцца пра мае працы з захапленнем. Я ж раблю іх сумленна, каб усё было як мага лепш. Я люблю спрабаваць рабіць нешта новае, складанае. І хай не заўсёды ўпэўненая ў тым, што атрымаецца, усё адно бяруся, нават калі гэта можа заняць шмат часу».

Па словах Юліі, занятак з пацеркамі дапамагае ёй супакоіцца, засяродзіцца.

«Я кайфую ад працэсу. Да таго ж вельмі прыемнае разуменне таго, што я сваімі рукамі раблю нешта для іншага чалавека, што рэч, зробленая мной, прынясе яму станоўчыя эмоцыі», — рэзюмуе яна.

Каментары1

  • Немец
    09.01.2023
    Малайчынка

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў12

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве напалі на дырэктара праграмы Каліноўскага18

Больш за 100 сайтаў за 12 хвілін. Hoster.by расказаў пра масавую атаку на беларускія сайты

Вольга Лойка: Усё ідзе да таго, што Беларусь не давядзецца далучаць сілай — яна сама ўпадзе ў рукі Расіі16

У Беларусі ловяць усё больш нарказакладчыкаў з Расіі1

Расійскі анархіст атрымаў 16 гадоў калоніі і скончыў жыццё самагубствам у той жа дзень

Пільны рыэлтар у Мінску пераканаў пенсіянерку не прадаваць кватэру махлярам1

Расійскі вайсковец, які атрымаў тыдзень адпачынку, сустрэўся з сям'ёй, зарэзаў дачку і пакончыў з сабой8

Муж палітзняволенай журналісткі Слаўнікавай дзякуе Лукашэнку і крытыкуе Ціханоўскую23

У Лошыцкай сядзібе ў суботу пройдзе баль па матывах «Дзікага палявання караля Стаха»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў12

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Галоўнае
Усе навіны →