Моды22

Спалучэнне класікі і свавольства — трэнды ў мужчынскай модзе на вясну і лета 2023

У мужчынскіх гардэробах гэтай вясной класіка змяшаецца з сучаснасцю і лёгкай нядбайнасцю. Некаторыя атрыбуты — напрыклад, камізэлькі — настальгічна вернуцца з небыцця. Іншыя — такія як пастэльныя касцюмы — падштурхнуць да папаўнення гардэробу. Глядзіце самыя цікавыя трэнды і абірайце тое, што вам бліжэй.

Несмяротная класіка ці намёк на шаленства? Незалежна ад таго, якому стылю вы аддаяце перавагу, штосьці з вясновых трэндаў абавязкова прыйдзецца вам даспадобы, піша Onet.pl. У гэтым сезоне дызайнеры вырашылі не рызыкаваць і вярнуцца да колераў і фасонаў, правераных дзесяцігоддзямі. Але гэта не будзе выглядаць банальна.

1. Хакі проста з 2000 года

man in khaki shirt
Фота: modivo.pl

Калі трэба абраць колер, які вызначыць тэндэнцыі мужчынскай моды сёлета ўвесну і ўлетку, гэта будзе хакі. Прыглушана-зялёны колер, тыповы для разведвальнай формы ці камуфляжнай вопраткі, — сапраўдны хіт. Надзенеце вы скарочаныя нагавіцы ўнісэкс, падшываную камізэльку ці кашулю — ваш стыль у любым выпадку будзе ў трэндзе. Калі хочаце дадаць вобразу лёгкасці, а заадно абараніцца ад сонца, — надзеньце па-ранейшаму модны капялюш-вядро.

2. Поўнасцю джынсавы «лук», або джынс у квадраце

stylish man in denim jacket
Фота: Freepik.com

Цалкам джынсавы вобраз у гэтым сезоне вяртаецца. Гэта адназначна палегчыць вам выбар вясновага гардэробу. Усё, што трэба, — гэта пара вашых любімых джынсаў (нават кароткіх!) і джынсавая кашуля ці куртка. Такі «лук» ідэальна падыдзе як для выхаду ў свет з сябрамі, так і на кожны дзень. Дадайце да яго каляровы спартовы абутак — гэты акцэнт вылучыць вас з натоўпу.

3. Камізэлька як з татавай шафы

khaki vest
Фота: modivo.pl

Вяртаюцца таксама камізэлькі. Гэты забыты прадмет гардэроба, на які мы часта паблажліва глядзелі на бацьках і дзядзьках, зараз самы трэндавы. Камізэлькі будуць модныя практычна ў любым фасоне. Джынсавыя, падшываныя і вязаныя… Не ведаеце, як насіць? Насіце камізэльку са штодзённай кашуляй, баваўнянай тэніскай ці надзявайце зверху на ўлюбёную талстоўку.

4. Мужчынская элегантнасць у пастэльных тонах

man in light blue suit
Фота: modivo.pl
man in a light yellow shirt
Фота: modivo.pl

Пастэльна-жоўтая кашуля або светла-блакітны касцюм простага крою — невідавочныя рашэнні. Але яны самыя захапляльныя і дазваляюць гуляць з модай! У рэшце рэшт, пастэль пасуе не толькі жанчынам. Касцюм у такой каляровай гаме будзе выглядаць па-мужчынску, калі да яго дадаць некалькі класічных і стыльных аксесуараў, такіх як элегантныя туфлі або скураны рэмень. Насіце пастэльную кашулю са светлымі джынсамі ці баваўнянымі нагавіцамі і камбінуйце з лоферамі.

5. Абутак на ўсе выпадкі жыцця

trapers
Мужчынскія чаравікі-«траперы» — абутак на ўсе часы. Фота: Tom Sodoge / Unsplash

Марыце пра абутак, які будзе аднолькава добра выглядаць і падчас працоўнага дня ў офісе, і на абедзе з сябрамі, і на вячэрнім спатканні? Тады вам могуць спадабацца сёлетнія вясновыя трэнды. Цяпер у модзе зручны і ўніверсальны абутак, які можна насіць як са спартыўным, так і з больш элегантным адзеннем. Фірмовыя красоўкі ці стыльныя чаравікі — найлепшыя варыянты, якія дапоўняць многія вясновыя ўборы. Не забывайце пра зручныя і тонкія шкарпэткі, якія ў любым вясновым абутку забяспечаць вам камфорт на працягу ўсяго дня.

 Чытайце яшчэ:

Мода ў эпоху нявызначанасці. Што мы будзем насіць гэтай вясной і чаму

«Мяне прыводзяць у шаленства трэнікі з лампасамі». Дызайнерка з Віцебска — пра стыль беларускіх мужчын 

Красоўкі за 50 даляраў: што носіць Зяленскі падчас вайны

Касцюм і машыну ўзяў у бацькі. Што за хлопец «прадае» аўтамабіль у тыктоку

Каментары2

  • вячарнае спатыканне
    21.03.2023
    вячэрняе спатканне ці вечаровае? дзе мне мову вучыць? думала - на першай беларускай
  • Карго -фасон брюк,имеющ.выраженн.черты военн. униф.-мы
    21.03.2023
    хакі канечне добры колер сам па сабе, але... гэта колер вайскоўцаў. такая колеравая гама, адзенне ў стылі мілітары как бэ намякаюць...

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

Белы дом афіцыйна прызнаў, што дазволіў Украіне наносіць удары ў глыбіню Расіі

Расійскі тыктокер, які раздражняў беларусаў, паляцеў з Мінска. Шчаслівы, бо змог паскандаліць у аэрапорце з «Белавія»37

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру7

У 1942 годзе ў Магілёве здарылася буйная тэхнагенная аварыя. Гісторык падрыхтаваў пра яе кнігу1

Дэпіляцыя інтымнай зоны больш не ў модзе, папулярная валасатасць. Гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →