Як выдаліць акаўнт у Telegram і стварыць яго нанова на віртуальны нумар — пакрокавы гайд
Для таго, каб выдаліць акаўнт і стварыць яго нанова, вам трэба літаральна 10 хвілін. Распавядаем, як гэта робіцца.
15.04.2023 / 11:00
Выдаленне акаўнта Telegram
Спачатку зайдзіце на сайт my.telegram.org. Там увядзіце ваш нумар і націсніце Next.
Інтэрфейс сайта my.telegram.org. Нумар уводзіцца ў поле Your Phone Number
Пасля гэтага ў асабістыя паведамленні ад Telegram вам прыйдзе паведамленне з кодам такога выгляду:
Прыклад паведамлення, якое вам прыйдзе, калі вы паспрабуеце залагініцца на сайт my.telegram.org
Код выглядае як набор лацінскіх літар і лічбаў з улікам рэгістра. Яго трэба будзе ўвесці на сайце my.telegram.org. Пасля гэтага вы ўбачыце наступнае меню, у якім трэба націснуць Delete account.
Меню сайта my.telegram.org, дзе трэба націснуць Delete account
Пасля гэтага з'явіцца наступнае вялікае паведамленне. Вам трэба націснуць у самым нізе Delete my account.
Вонкавы выгляд акна, у якім вам прапануюць замест выдалення акаўнта змяніць нумар і тлумачаць, што акаўнт выдаліцца назусім
Пасля гэтага ўсплыве акно, у якім тлумачыцца, што акаўнт выдаліцца назусім, а перарэгістраваць яго на той жа нумар цягам некалькіх дзён будзе немагчыма. Трэба націснуць Yes, delete my account.
Паведамленне, якое з'яўляецца пры спробе выдаліць Telegram-акаўнт. Фота: my.telegram.org
Пасля гэтага акаўнт выдаліцца і вас вылагініць з яго на ўсіх прыладах. Узнавіць яго пасля гэтага будзе немагчыма, але, як мы тлумачылі раней, гэта не азначае абсалютную бяспеку.
Стварэнне акаўнта на віртуальны нумар
Частку гэтай інфармацыі мы ўжо тлумачылі ў нашым вялікім гайдзе пра ананімныя акаўнты, але тут мы засяроджваемся на канкрэтным кейсе — стварэнні акаўнта ў тэлеграме з дапамогай надзейнага сэрвісу віртуальных нумароў.
Мы абралі сэрвіс JuicySMS, бо ён замежны і не патрабуе ніякай ідэнтыфікацыі асобы. Таксама за нумары ў ім можна плаціць крыптавалютай — і гэты спосаб вельмі рэкамендуецца, калі вы ў Беларусі. Замест яго можна абраць і іншыя сэрвісы — SMS4Sats (Onion-версія) або SMS Pool.
Спачатку трэба зарэгістравацца, і для гэтага спатрэбіцца толькі email. Вы можаце або зарэгістраваць сабе пастаянны email-адрас (гэта апісана ў нашым гайдзе па рэгістрацыі ананімных акаўнтаў) або скарыстацца сэрвісам часовых email-аў, але ў такім выпадку, калі вы забудзецеся пароль, то цалкам згубіце кантроль над акаўнтам. Рэкамендаваныя сэрвісы «аднаразовых» email — GuerillaMail і EmailOnDeck.
Пасля рэгістрацыі ўвайдзіце ў меню, якое знаходзіцца справа зверху і абярыце пункт Add funds.
Меню сайта JuicySMS. Скрыншот з сайта
Абярыце зручны для вас спосаб аплаты (з Беларусі рэкамендаваныя крыптавалюты або замежная картка). Мінімум — тры даляры.
Выбар спосабу аплаты ў JuicySMS. Скрыншот з сайта
Увайдзіце ў праграму Telegram на смартфоне — з камп'ютара зарэгістравацца немагчыма. Націсніце «Дадаць акаўнт» у меню. Прыбярыце птушачку «Сінхранізаваць кантакты».
Рэгістрацыя новага акаўнта праз смартфон на Android. Скрыншот з праграмы Telegram
Далей абярыце на галоўнай старонцы сэрвісу JuicySMS краіну, на нумар якой вы хочаце зарэгістраваць акаўнт. Націсніце на Telegram.
Сэрвіс выдасць вам нумар. Вярніцеся ў Telegram і ўвядзіце яго. Пасля дачакайцеся прыходу кода пацвярджэння рэгістрацыі.
Сэрвіс выдаў нумар — менавіта яго трэба ўвесці ў тэлеграме. Скрыншот з сайта JuicySMS
Абярыце сабе імя ў акаўнце. Далей наладзьце акаўнт: увайдзіце ў налады і абярыце максімальныя налады прыватнасці.
Так выглядаюць налады прыватнасці. Peer-to-peer-званкі забароненыя, па нумары вас не бачна
Чытайце таксама:
Як зарэгістраваць ананімныя акаўнты ў Telegram, сацсетках і іншых месенджарах — падрабязны гайд