Навука і тэхналогіі2222

Мы адшукалі ў Telegram функцыю, якая можа быць небяспечнай для беларусаў. Вось як засцерагчы сябе і як зрабіць яе карыснай

У Telegram доўгі час існуе магчымасць экспартаваць (перанесці на камп'ютар) усю гісторыю акаўнта. Праз метад спробаў і памылак мы адкрылі, што яна дае магчымасць пабачыць паведамленні нават з закрытых чатаў, з якіх вы выйшлі, і выдаленую гісторыю камунікацый з некаторымі ботамі. Расказваем, якія заканамернасці мы адкрылі, як засцерагчыся і як можна скарыстаць гэтую функцыю для павышэння бяспекі.

Каб скарыстацца магчымасцю экспарту ўсяго акаўнта, трэба мець сістэму Windows і праграму Telegram для яе. Пасля гэтага вам трэба зайсці ў «Налады» і абраць пункт «Пашыраныя налады». Там абярыце пункт «Экспартаваць даныя Telegram». Мы рабілі экспарт з некалькіх акаўнтаў. 

Для тых, хто ўвайшоў у Windows-кліент нядаўна, можа спатрэбіцца пацвердзіць аперацыю і пачакаць 24 гадзіны.

Далей абярыце тое, што хочаце экспартаваць, — лепш абраць усе пункты. Для эканоміі часу не абірайце экспарт фота і іншых медыяфайлаў (прынамсі, абярыце невялікі максімальны памер файлаў). Не забудзьцеся абраць экспарт «Актыўных сеансаў» і «Разнастайных звестак».

Пасля гэтага пачакайце заканчэнне экспарту. Націсніце кнопку «Паказаць даныя» і паглядзіце атрыманыя даныя (файл называецца «export_results.html»).

Што мы адшукалі?

Прааналізуйце файл і звярніце асаблівую ўвагу на яго канец у пункце Chats — там ёсць паведамленні з чатаў, з якіх вы выйшлі ці ў якіх былі заблакаваныя (праўда, паведамленні толькі вашы).

Таксама звярніце ўвагу на пункт Other data («Іншыя даныя»). Там утрымліваецца гісторыя вашых IP-адрасоў, з якіх вы заходзілі ў тэлеграм, спіс створаных вамі стыкераў і спіс нявыдаленых чарнавікоў вашых паведамленняў за ўвесь час.

Знешні выгляд акна. Чаты, кантакты, частыя кантакты, спіс сесій, аўтарызаваныя сайты ў полі Web sessions і Other data.

У адным з акаўнтаў «усплыла» перапіска са старога працоўнага чата чалавека — паведамленні толькі ягоныя, але датычаць важных пытанняў па мінулым месцы працы. Прычым чат закрыты, а чалавек выйшаў з яго больш за паўгода таму.

У іншым — вельмі старая перапіска з ботам (за 2019 год), якая не бачная звычайнымі метадамі і якая была выдаленая ўручную. Таксама там былі чарнавікі некалькіх паведамленняў, пра якія чалавек забыўся. У астатніх выпадках нічога значнага адшукаць не атрымалася.

Сярод іншых цікавых рэчаў — праграма дае магчымасць пабачыць усе вашы кантакты ў пункце Frequent contacts па тым, наколькі часта вы да іх звярталіся. Гэта дазваляе імгненна пабачыць тых, каму вы пішаце найчасцей. Таксама там бачныя тыя сайты, на якія вы аўтарызаваліся праз тэлеграм і маглі даўно забыцца.

Як ад гэтага абараніцца?

Першае: у экспартаваных паведамленнях не было чатаў, у якіх былі выдаленыя ўсе паведамленні чалавека (або выкананая опцыя «Выдаліць і выйсці»). Такім чынам, перад выхадам з чата варта выдаляць усе вашы паведамленні, каб перастрахавацца. Тое самае варта рабіць і для ботаў — выдаляць з імі перапіску цалкам.

Калі вы забыліся, адкуль у вас узяўся нейкі чат пасля экспартавання і вы не можаце выдаліць з яго паведамленні, то лепш выдаліць гэты свой акаўнт з канцамі і стварыць новы.

Як зарэгістраваць ананімныя акаўнты ў Telegram, сацсетках і іншых месенджарах — падрабязны гайд

Другое: узноўленая перапіска з ботам — гэта, хутчэй за ўсё, памылка самога тэлеграма, якая была выпраўленая, а не сістэмная праблема. Пры гэтым аніводны з ботаў, выдаленых па інструкцыі з нашага сайта, не быў у экспартаваных.

Трэцяе: тэлеграм захоўвае чарнавікі, пра якія лёгка забыцца. Каб іх выдаліць, зайдзіце ў меню наладаў «Даныя і сховішча» і націсніце «Выдаліць чарнавікі на воблаку».

Чацвёртае: лепш адключыць функцыю прапанавання частых кантактаў. Для гэтага зайдзіце ў пункт наладаў «Прыватнасць і бяспека» і адключыце функцыю «Прапаноўваць частыя кантакты».

Пятае: пераправерце ўкладку меню «Прыватнасць і бяспека» пад назвай «Аўтарызаваныя сайты» (Logged in with Telegram) і ўпэўніцеся, што там няма лішніх рэсурсаў.

Як пачысціць свой акаўнт з дапамогай гэтай функцыі?

Але ў гэтай функцыі ёсць і карыснае вымярэнне — яна дазваляе ўпэўніцца ў абароненасці акаўнта.

Выдаліце паведамленні ў чатах і ботах, якія вы хацелі пачысціць. Пасля гэтага зрабіце экспарт вашага акаўнта згодна з інструкцыяй у першым пункце нашага артыкула. Выстаўце максімальныя налады прыватнасці, выдаліце чарнавікі і магчымасць бачыць частыя кантакты.

Пасля гэтага экспартуйце даныя акаўнта нанова і адкрыйце файл. Праверце чаты, асабліва напрыканцы, там, дзе захоўваюцца выдаленыя і заблакаваныя чаты. Пераправерце выдаленыя боты.

Таксама звярніце ўвагу на ўсе іншыя ўкладкі на прадмет таго, што магло застацца непачышчаным. Адзінае, што пачысціць нельга — гэта гісторыю вашых IP-адрасоў, якую тэлеграм можа захоўваць да года. Стваральнікі месенджара сцвярджаюць, што гэта неабходна ім для таго, каб сэрвіс працаваў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў ВІДЭА

Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Каментары22

  • Вершнік
    15.01.2023
    Неужели до этого времени ещё остаются «пони в розовых очках», которые до сих пор не поняли, что такое ТГ - с их дырами в безопасности (которые не исправляются годами), самопальном шифровании (не прошедшим аудит), я уже молчу про кейсы выдачи ключей правоохранителям в одной из арабских стран. Пользуйтесь, на то вы и «пони».
  • Навошта?
    15.01.2023
    Нах рашистский гэбэшный телеграмм! Очнитесь! Не дазваляйце гэтай мразоце Вас затрымліваць і кідаць за краты! Знішчайце гэтае непатрэбства на вашых гаджэтах. Няхац гэбня ў гэтым саромнам іэлеграме адзін за другім сочыць
  • Крендель
    15.01.2023
    А теперь представьте какой уровень доступа к вашей переписке есть у ФСБ. В то что Паша Дуров независимой верят только глупцы .

Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА2

Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Калі Украіна захавае суверэнітэт узамен за нейтральнасць, што гэта будзе значыць для Беларусі?13

У Мінску адкрылі новы вялікі басейн, пабудаваны кітайцамі2

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс19

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна1

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА24

Расійскі алігарх па выніках выбараў у ЗША прагназуе падзенне цэн на нафту4

У цэнтры Мінска на продаж выставілі кватэру ў сталінцы, дзе квадратны метр каштуе больш за 3 тысячы даляраў2

У Расіі згарэў чарговы МАЗ

Школьнікі ў Расіі выбеглі на пляцоўку падчас матча дзеля грошай ад Mellstroy. Гамяльчук не заплаціў, а бацькоў аштрафавалі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА2

Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →