«Навошта?» Прапагандысты прызналіся, што стаміліся апраўдваць размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі

Да такой высновы прыйшлі госці перадачы «Клуб рэдактараў» на БТ, дзе звычайна збіраюцца кіраўнікі дзяржаўных медыя.

09.04.2023 / 16:07

Вольга Шпілеўская і Іван Эйсмант. Скрыншот відэа БТ

Адной з тэм перадачы было размяшчэнне ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі.

«Мы сапраўды цяпер шмат расказваем: павінны, не павінны, чаму мы гэта робім. Навошта? Мы павінны толькі сабе і свайму народу. Мы павінны зрабіць усё, каб наша краіна заставалася суверэннай і незалежнай», — выказалася кіраўніца Беларускага саюза жанчын і дырэктарка тэлеканала «Мір» Вольга Шпілеўская.

Як аргумент у апраўданне яна прывяла тое, што ЗША размяшчаюць ядзерную зброю на базах у Еўропе.

«У нас дакладна не пыталіся», — паківалі галовамі іншыя прапагандысты ў студыі, падтрымліваючы думку.

Нагадаем, 25 сакавіка Уладзімір Пуцін аб’явіў, што да 1 ліпеня ў Беларусі скончаць будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі. Падчас паслання парламенту і народу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што менавіта з ягонай ініцыятывы ядзерная зброя вяртаецца ў Беларусь. Святлана Ціханоўская абмеркавала гэта пытанне падчас візіту ў ЗША з дарадцам па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам.

«Я пра гэта настойліва вёў перамовы з Пуціным». Лукашэнка пра намер размясціць ядзерную зброю

Крэмль абураны пастаўкамі Украіне снарадаў са збедненым уранам. Але такія боепрыпасы ёсць і ў Расіі. Што ж хвалюе Маскву?

Ціханоўская ўзняла пытанне ядзернай зброі ў Беларусі на сустрэчы з Саліванам

Nashaniva.com