Пра тое, што ў Беларусі будуецца сховішча для расійскай ядзернай зброі, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў у праграме «Масква. Крэмль. Пуцін» у эфіры тэлеканала «Расія 24».
Будаўніцтва ідзе настолькі хуткімі тэмпамі, што скончыць яго збіраюцца ўжо да 1 ліпеня.
Па словах Пуціна, падставай для такога кроку стала заява Вялікабрытаніі аб пастаўках Украіне снарадаў са збедненым уранам.
Размяшчаць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, паводле Пуціна будуць без парушэння дамовы аб яе нераспаўсюджванні. Бо яна, маўляў, не перадаецца пад кіраванне Лукашэнкі, ён толькі дае тэрыторыю.
Крэмль абураны пастаўкамі Украіне снарадаў са збедненым уранам. Але такія боепрыпасы ёсць і ў Расіі. Што ж хвалюе Маскву?
Брытанія перадасць Украіне бранябойныя боепрыпасы са збедненым уранам
Што значыць прыпыненне ўдзелу Расіі ў Дамове аб стратэгічных наступальных узбраеннях?
Мядзведзеў прыгразіў, што Расія прыменіць ядзерную зброю, калі будзе прайграваць вайну ва Украіне
Каментары
Да оттуда,зайчыки,оттуда.