«Мой жывот выказаўся». Starbucks выпусціў серыю новых напояў, але штосьці пайшло не так
«Гэта адзін з найбуйнейшых запускаў, якія мы мелі за апошнія дзесяцігоддзі», — упэўнены дырэктар па маркетынгу Starbucks.
11.04.2023 / 09:43
Напоі з серыі Oleato. Фота: stories.starbucks.com
Амерыканская сетка кавярань Starbucks запусціла серыю новых напояў Oleato — звычайнай кавы, але з дадаткам аліўкавага алею першага адціскання. Пра гэта 10 красавіка напісала агенцтва CNN.
Кіраўніцтва Starbucks сцвярджае, што такія аліўкавыя напоі вельмі карысныя для здароўя, і што яны здольныя «зрабіць рэвалюцыю ў кававай індустрыі».
«Гэта адзін з самых значных запускаў за апошнія дзесяцігоддзі», — сказаў CNN Брэдзі Бруэр, дырэктар па маркетынгу Starbucks.
«Гэта моцна зменіць кававую індустрыю і стане вельмі прыбытковым новым дадаткам да кампаніі», — дадаў Говард Шульц, часовы генеральны дырэктар Starbucks.
Аднак не ўсе падзяляюць іх пункт гледжання.
Як адзначае CNN, аліўкавыя напоі Oleato амаль адразу пасля іх піцця ў многіх выклікалі дыярэю — прычым як у звычайных кліентаў, так і ў персаналу Starbucks.
«Палова каманды пакаштавала гэта ўчора, і для некаторых гэта скончылася … карацей кажучы, ім трэба было ў прыбіральню, калі вы разумееце, што я маю на ўвазе», — распавёў барыста адной з кавярань Starbucks.
Каментарыі кліентаў таксама не прымусілі сябе чакаць: адны казалі пра тое, што «новы напой прымусіў іх жывот выказацца», а другія — што «не дакрануліся б да гэтых напояў нават трохметровым кіем».
І сапраўды, нягледзячы на ўсю карыснасць аліўкавага алею (зніжэнне рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў і артэрыяльнага ціску), яго выкарыстанне разам з кафеінам дае моцны слабіцельны эфект (кафеін стымулюе кішэчнік, а аліўкавы алей яго расслабляе). Таму тут важна захоўваць асцярожнасць.
Алей, асабліва ўранку, слабіць. Кава таксама многіх слабіць. А кава з алеем, натуральна, слабіць нашмат мацней.
Продаж напояў Oleato, як піша CNN, быў упершыню запушчаны ў Італіі яшчэ ў лютым гэтага года. Новая серыя складаецца з латэ на аўсяным малаку (Oleato™ Caffè Latte), эспрэса з лёдам на аўсяным малаку (Oleato™ Iced Shaken Espresso) і колд бру з залатой пенай (Oleato™ Golden Foam™ Cold Brew) — і ва ўсе з іх дадаецца па адной лыжцы алею, што дадае кожнаму напою па 120 калорый.
Чытайце таксама:
Што будзе, калі піць каву пасля абеду
Яркія цукеркі, марожанае і салодкія ёгурты. Калі вы іх ясце, вазьміцеся за галаву
Дзвюххвілінныя трэніроўкі, якія могуць прадоўжыць ваша жыццё на гады