Здароўе22

Кардыёлаг расказаў, якія сімптомы перадынфарктнага стану і як дзейнічаць пры інфаркце

На выхадных стала вядома пра раптоўную смерць міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Як паведамлялі крыніцы «Нашай Нівы», прычынай стаў інфаркт. Што прыводзіць да інфаркту і ці можна яго папярэдзіць? А што рабіць, калі інфаркт у блізкага чалавека ўжо здарыўся? Пра гэта нам распавёў дасведчаны беларускі кардыёлаг.

Фота тут і далей: pixabay.com.

Што такое інфаркт і што адбываецца ў арганізме падчас яго?

Лічыць інфаркт самастойнай хваробай можна даволі ўмоўна, таму што звычайна ён з’яўляецца наступствам іншых доўгатэрміновых хвароб. Найчасцей рызыка інфарктаў абумоўлена атэрасклерозам і артэрыяльнай гіпертэнзіяй.

— Большасць выпадкаў якраз здараецца падчас захворвання на атэрасклероз. Звычайна ён працякае бессімптомна. Субстратам для гэтай хваробы з’яўляеца тое, што ў артэрыях утвараюцца атэрасклератычныя бляшкі, якія звужаюць прасвет артэрый. Гэта няхуткая хвароба: рост бляшак займае гады, а часам і дзесяцігоддзі. 

Калі такія прасветы блакуюцца ў тых сасудах, якія забяспечваюць крывёю сэрца (гаворка пра каранарныя артэрыі), гэта прыводзіць да развіцця інфаркту міякарда — амярцвення сардэчнай мышцы. 

— Хаця ў большасці выпадкаў атэрасклероз працякае бессімптомна, з цягам часу некаторыя яго прыкметы выходзяць на паверхню.

Найбольш распаўсюджаны сімптом, які можа сігналізаваць пра верагоднасць такога інфаркту ў будучыні, — стэнакардыя (боль у сэрцы).

Звычайна гэта адбываеца падчас фізнагрузкі (бегу, падымання цяжараў і г.д.), бо павялічваецца нагрузка на сэрца. Калі ў органа хворыя сасуды і яны не могуць прапампоўваць дастатковую колькасць крыві, ён пачынае пакутаваць: боль моцны, сціскаючы, лакалізуецца ў цэнтры грудзіны. Калі хвароба працягваецца, талерантнасць да фізнагрузкі паступова меншае. Акрамя таго, некаторыя стрэсы ўплываюць на хуткасць развіцця атэрасклерозу.

Другая імаверная і распаўсюджаная прычына ўзнікнення інфаркту міякарда — артэрыяльная гіпертэнзія, або павышаны ціск.

— Доўгатэрміновы павышаны артэрыяльны ціск (вышэйшы за норму 120/80) прыводзіць да таго, што сценка артэрыі пачынае тлусцець — і тут таксама звужаецца прасвет сасуда. Не ўсе людзі адчуваюць на сабе падвышэнне ціску: нехта можа цалкам нармальна пераносіць і паказчык 200/100 — праявы хваробы могуць быць зусім розныя. 

У выніку працякання і першай, і другой хваробы прасвет у артэрыях наўпрост блакуецца — і крываток становіцца недастатковым. Гэта і ёсць інфаркт.

Інфаркт міякарда здараецца толькі ў старых людзей?

Усё ж праблемы з сасудамі часцей развіваюцца з узростам. Атэрасклероз даволі распаўсюджаны, і з гадамі яго рызыка ўзрастае: 70% інфарктаў здараюцца пасля 40 год. Але ж існуюць і выпадкі, калі інфаркт атрымліваюць і маладыя людзі (якім ад 25 да 40 гадоў).

— Прыблізна да 5% інфарктаў здараюцца і сярод маладога насельніцтва, але гэта абумоўлена іншымі прычынамі.

Лічыцца, што вельмі эмацыйныя рэакцыі на моцныя стрэсы запускаюць у арганізме працэсы, пры якіх звужаюцца артэрыі. Апошнія маюць і нервовую рэгуляцыю, падчас якой могуць сціскацца або пашырацца. У такіх выпадках пры ультрагукавым абследаванні мы бачым, што ніякіх фізічных парушэнняў артэрый няма.

Не трэба забываць і пра цукровы дыябет, што паскарае развіццё атэрасклерозу і артэрыяльнай гіпертэнзіі. Таксама рызыка інфарктаў распаўсюджваецца на людзей з рэдкімі генетычнымі захворваннямі і прыроджаным парокам сэрца.

Як зразумець, што пачаўся інфаркт?

Звычайна пачынаецца тая ж самая стэнакардыя, але ж гэта ўжо вельмі моцны боль у сэрцы. Таксама можа знізіцца артэрыяльны ціск. На агульным стане чалавека гэта таксама можа адбівацца.

— Чалавек можа адчуць млосць і страціць прытомнасць на фоне вельмі моцнага болю. Часам боль не толькі лакалізуецца ў грудзіне, але аддае ў лапатку, левае плячо або ніжнюю сківіцу. 

У выпадку звычайнай стэнакардыі спыненне фізнагрузкі прыводзіць да знікнення болю ў сэрцы, але ж падчас інфаркту гэта не працуе.

Як дапамагчы чалавеку ў такой сітуацыі?

Трэба мець пад рукой адпаведныя лекі. Найбольш распаўсюджаны пры развіцці стэнакардыі — нітрагліцырын, які пашырае артэрыі. Таксама дапамагае аспірын, бо робіць кроў больш вадкай.

Вядома, трэба неадкладна выклікаць хуткую дапамогу.

Колькі працягваецца інфаркт?

Гэта залежыць ад дыяметра артэрыі і таго, наколькі добрыя кампенсаторныя механізмы (рэзервы) ёсць у чалавека. Часам незваротныя змены адбываюцца ад гадзіны да шасці, але ж бываюць і выпадкі, калі інфаркт развіваецца суткі, два дні і нават некалькі дзён. Але сярэднестатыстычна гаворка ідзе пра некалькі гадзін.

— Лічыцца, што прамежак да шасці гадзін — той час, калі экстранная дапамога медыкаў можа быць эфектыўнай.

Сучасныя тэхналогіі дазваляюць нават выдаліць бляшку з сасудаў, якая прывяла да блоку артэрыі. Такія аперацыі пастаўлены на паток у Беларусі. Але ж лічыцца, што аднавіць працу сэрца можна цягам шасці гадзін пасля пачатку інфаркту.

Як не дапусціць рызыкі з’яўлення інфаркту?

Перш за ўсё важна як мага раней выявіць два захворванні, пра якія гаварылася раней, — атэрасклероз і артэрыяльную гіпертэнзію.

— Ёсць розныя даследаванні, якія могуць выявіць не толькі атэрасклероз, але і рызыкі яго развіцця. Найбольш распаўсюджаны метад — аналіз крыві на халестэрын і іншыя ліпіды (называецца ліпідаграма), які можна зрабіць у любой паліклініцы. Другі спосаб, які дазваляе выявіць наяўнасць або адсутнасць хваробы, — ультрагукавое даследванне. Звычайна мішэнямі для атэрасклерозу з’яўляюцца сасуды сэрца, галаўнога мозгу і нырак. Такія працэдуры асабліва важна рабіць людзям пасля 50 гадоў.

Што да артэрыяльнай гіпертэнзіі, то трэба рэгулярна мераць ціск. Асабліва гэта важна рабіць людзям, чые сваякі маюць падобныя праблемы.

— І непасрэдна прафілактыка заключаецца ў здаровым харчаванні, бо ў нашым рэгіёне вельмі распаўсюджана тлушчавы мяса-малочны рацыён, а трэба ўжываць як мага больш садавіны і агародніны, а таксама рыбу.

Важным складнікам папярэджання сардэчна-сасудзістых захворванняў з’яўляецца і актыўны лад жыцця.

Неабходна пазбавіцца і шкодных звычак, найперш курэння, бо яно пагаршае працяканне і атэрасклерозу, і артэрыяльнай гіпертэнзіі. Таксама трэба пазбягаць ужывання алкаголю.

Чытайце таксама:

Смерць Макея: рука Масквы, помста Лукашэнкі ці проста інфаркт?

10 фактаў пра Уладзіміра Макея

Стала вядома, як будуць хаваць Макея

Каментары2

  • Валера
    28.11.2022
    Ну, с классическими симпотомами инфаркт многим известен. А вот по моим родственникам прошелся атипичный инфаркт. Например, у дяди болел живот и была диарея, от этого и лечили. Просто потом стал совсем слабый и пришлось вызвать скорую, спасибо врачам. У другой родственницы - боль в шее и слабость, потливость, немного повышена температура. А давление было в норме всё время. Ещё у одной родственницы - тянуло плечо сильно и опять же слабость. А вот классических симптомов не было. Все были в группе риска. Поэтому обращаем внимание на возраст, давление, если гипертоники - то малейшее изменение в самочувствии - повод бить тревогу. Здесь прямая зависимость между скоростью оказания медицинской помощи и качеством дальнейшей жизни. Чем быстрее - тем лучше. Берегите себя.
  • Anatol Starkou
    04.12.2022
    Н-да. Ўсё ж маё пытанне, якое было надрукавана, калі была інфа аб нечаканай смерці Макея, застаецца актуальным: "Дзе была беларуская медыцына?"

    "— Лічыцца, што прамежак да шасці гадзін — той час, калі экстранная дапамога медыкаў можа быць эфектыўнай."

    Мой лекар-тэрапеўт  - габрэйка з Ўкраіны, якая спецыялізуецца на прыглядзе такіх старпераў як я, кажа: "Калі шо, ў вас ёсць тры гадзіны."

    Сымптомы, Аднойчы я ехаў ад сваёй хаты ў Нью Ёрку да дачкі ў прыгарад. Ехаў на Хрысмас, як тут кажыць, на Каляды 25 снежня. Ў дарозе ў трэйне метро, ці ў поедзе да прыгараду, мне хацелася спаць і я на некалькі хвілін прыкімарыў. Прыйшоў у хату да дачкі. Мы з ёй сталі размаўляць. Раптоўна дачка закрычала: "Ой, у цябе вока чырвонае." Прыбег яе муж: "Трэба ў шпіталь." У люстэрцы я ўбачыў, што маленькія сасуды правага вока лопнулі і таму яно стала чырвоным. Па дарозе ў шпіталь кончыкі маіх пальцаў калола быцца іглой і яны мёрзлі. Прыехалі. Ціск 160 / на не памятаю што. Паклалі ў палату, 
    Лячэнне. Прыйшоў лекар і сталая мед сястра. Яны з Індыі. Лекар сказаў узяць аналіз крыві. Яна зрабіла звычайную працэдуру і аднесла маю кроў на аналіз, БЫЦЦАМ БЫ забыўшыся вынягнуць з маёй вены іглу... Мая кроў лілася на падогу амерыканкага шпіталю. Дачка ўвесь час была побач і я сказаў ёй, што мне стала нашмат лепей. І дадаў як інжынер, што дурная кроў на падлозе садзейнічала зніжэнню ціска крыві ў сістэме - ў маім целе. Прыйшла мед сястра и выбачалася за тое, што яна БЫЦЦАМ БЫ забылася іглу ў маёй вене. Я ж у адказ падзякваў яе і сказаў: "ВЫ мяне ратавалі." 
    Праз некалькі хвілінаў мы з дачкой вярнуліся ў яе хату і разам з яе сям'ёй я быў за святочным сталом і выпіў келіх каліфарнійскага кабернэ.

    Выснова: перамена месца мяне ратавала. Сімптомы санлівасць, лопнулі мелкія сасуды вока і "іголкі" ў кончыках пальцаў, якія пачынаюць мёрзнуць. Сваечасовае звяртанне ў шпіталь і, як гэта не дзіўна, кровапусканне. Ўсё разам тры гадзіны.

    Будзьце здаровыя.

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»37

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!15

«Межы сціраюцца». Беларуска расказала, як і навошта стала вывучаць эсперанта на радзіме яго заснавальніка2

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Галоўнае
Усе навіны →