Лукашэнкаўскі «бязвіз» узяў чарговую вышыню — больш за паўмільёна чалавек. Але гэта не ўнікальныя наведвальнікі
Паводле інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, у Беларусь па «бязвізе» за год прыбыло ўжо 504649 чалавек. Аднак варта памятаць, што гэтая лічба, нават калі яна праўдзівая, не адлюстроўвае колькасць унікальных наведвальнікаў.
15.04.2023 / 19:15
Паводле інфармацыі ведамства, з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь заехалі:
- 329136 грамадзян Літвы;
- 109943 грамадзяніна і 32989 неграмадзян Латвіі;
- 32581 грамадзянін Польшчы.
У ДПК адзначаюць, што іншаземцы працягваюць уязджаць у нашу краіну па бязвізе і ў 2023 годзе. Так, з пачатку года ў Беларусь прыбыло 80869 грамадзян Літвы, 21809 грамадзян і 6110 неграмадзян Латвіі, 10859 грамадзян Польшчы.
Бязвізавы рэжым для грамадзян Латвіі і Літвы, а таксама жыхароў Латвіі са статусам неграмадзян, быў уведзены ў красавіку 2022 года. Чакаецца, што «бязвіз» будзе дзейнічаць да 31 снежня 2023 года.
Лічбы, якія называюць лукашэнкаўскія чыноўнікі, уражваюць, але варта разумець, што ўсё залежыць ад методыкі падліку. У гэтых лічбах не колькасць унікальных наведвальнікаў, а колькасць перасячэнняў мяжы. Добрая частка гэтых візітаў будзе прыпадаць на долю некалькіх тысяч жыхароў памежжа, якія ездзяць у Беларусь штодзень — туды з пустым бакам, а назад з поўным і з цыгарэтамі, якія пасля ідуць у ценявы абарот.
Чытайце таксама:
«Каля 450 тысяч замежнікаў наведала Беларусь па бязвізе». Праўда? Выглядае, што ў разы менш
Лукашэнка прадоўжыў на год бязвізавы рэжым для суседзяў з Еўрасаюза