Лукашэнка прадоўжыў на год бязвізавы рэжым для суседзяў з Еўрасаюза
Аляксандр Лукашэнка 21 снежня «падтрымаў прапанову» аб прадаўжэнні на 2023 год бязвізавага рэжыму для грамадзян Польшчы, Латвіі і Літвы, паведаміла ягоная прэс-служба.
Бязвіз увялі з 15 красавіка для літоўцаў і латвійцаў (уключаючы жыхароў Латвіі са статусам неграмадзяніна) і з 1 ліпеня — для палякаў. Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, за гэты час бязвізавым уездам скарысталася амаль 370 тысяч жыхароў суседніх з Беларуссю краін Еўрасаюза.
Больш за 70% тых, хто заехаў у Беларусь па бязвізе, складаюць літоўцы, латвійцаў — каля 20%, палякаў — 10%.
Бязвізавы рэжым вырашана прадоўжыць «у пацвярджэнне адкрытасці нашай краіны, нацэленасці на добрасуседства і ўмацаванне міжнацыянальных сувязяў», — гаворыцца ў паведамленні лукашэнкаўскай прэс-службы.
Каментары