Беларус загінуў падчас сплаву ў Расіі

У Краснадарскім краі загінуў грамадзянін Беларусі, паведаміла беларускае пасольства ў Расіі. Трагедыя адбылася падчас сплаву.

19.04.2023 / 19:39

Здымак ілюстрацыйны. Фота: gotonature.ru

«Па інфармацыі Галоўнага ўпраўлення МНС па Краснадарскім краі ў Апшаронскім раёне расійскага рэгіёна падчас праходжання турыстычнага маршруту (сплаў па рацэ Пшэха) загінуў грамадзянін Беларусі Хлебін Раман Фёдаравіч, 06.07.1983 г. н. Праводзяцца следчыя дзеянні», — паведамілі ў пасольстве.

У складзе групы, якая праходзіла маршрут, было 11 чалавек, восем з якіх — грамадзяне Беларусі. Іншых пацярпелых сярод турыстаў няма. Група была знятая з маршруту і дастаўленая ў найбліжэйшы населены пункт.

Чытайце таксама:

«Бывай, Венецыя!» і «Добры дзень, Полацк!» Полацкія байдарачнікі пачынаюць новы сезон, а ад яго неспадзяванага пачатку засталося ШМАТ ФОТА

У Мінску мужчына на монаколе трапіў пад колы аўтамабіля

У Асіповічах мужчына патануў у яміне паўтараметровай глыбіні

Nashaniva.com