23 сакавіка а 5-й вечара ў Асіповічах у тэхналагічнай яміне на чыгуначным адгалінаванні, якое не эксплуатуецца, знайшлі цела невядомага мужчыны, паведамляе прэс-служба МНС.
Сама яміна была запоўнена вадой, яе памеры 10 на 2 м, а глыбіня — 1,5 метра.
Цяпер высвятляюцца асоба ахвяры і абставіны здарэння.
Каментары