«Пэўная фільтрацыя кантынгенту». Церцель растлумачыў узмоцнены кантроль і праверкі тэлефонаў на граніцы
Старшыня КДБ пракаментаваў праверкі на межах Беларусі, падчас якіх людзям лазяць у тэлефоны і ладзяць допыты.
01.06.2023 / 12:25
Іван Церцель. Фота: БелТА
Ён расказаў, што «гэтая мера рэалізуецца цяпер па ўсім перыметры беларускай мяжы. Яна накіравана на своечасовае выяўленне і лакалізацыю дзейнасці асоб, якія выношваюць тэрарыстычныя, экстрэмісцкія памкненні ў адносінах да Беларусі», — сказаў старшыня КДБ.
Паводле яго слоў, КДБ «атрымлівае інфармацыю аб наяўнасці рэальных планаў сярод асоб з баявых груп, сфармаваных на тэрыторыі Украіны, Польшчы, Літвы, Чэхіі, некаторых іншых краін, аб учыненні тэрактаў у Беларусі».
«Вось гэты бар'ер (узмоцнены кантроль на мяжы) — гэта толькі адзін са складнікаў, які дазваляе нам ажыццяўляць пэўную фільтрацыю гэтага кантынгенту і не дапускаць на нашу тэрыторыю», — заявіў шэф КДБ.
Таксама ён заявіў, што апазіцыя запрасіла ў «заходніх спонсараў» $250 млн на «падрыўную дзейнасць».
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Захад рыхтуе сілавы сцэнар для змены ўлады ў Беларусі
Лукашэнка пашкадаваў, што Расія не пайшла больш маштабнай вайной на Украіну ў 2014-2015 гадах
Як падрыхтавацца да пераходу мяжы? Распыталі ў тых, хто яе нядаўна праходзіў
Як пераходзіць расійскую мяжу? Парады даў Стрыжак
На мяжы з Польшчай сілавікі правяраюць тэлефоны ў тых, хто выязджае з Беларусі