Грамадства44

Як падрыхтавацца да пераходу мяжы? Распыталі ў тых, хто яе нядаўна праходзіў

З пачатку мая на мяжы ўзмацніўся надгляд — цяпер людзей правяраюць нават на мяжы з Расіяй. Расказваем, што могуць паглядзець або пра што спытаць, як абараніць сябе і прайсці кантроль з меншым стрэсам.

Надгляд рэчаў

Вядома, што пры ўездзе ў Беларусь усе рэчы «прасвечваюць», а могуць зрабіць гэта і на выездзе. Таму не варта спрабаваць правезці нешта, што можа выклікаць пытанні або што забаронена ўвозіць ці вывозіць, бо гэта можа справакаваць павышаную цікавасць да вас памежнікаў.

Надгляд смартфона. Што цікавіць сілавікоў?

Пачасціліся і надгляды смартфонаў, асабліва на мяжы з ЕС пры ўездзе ў Беларусь. Згодна з апошнімі навінамі, вось што можа цікавіць сілавікоў на ўездзе або выездзе з Беларусі:

  • Telegram. Прычым усё ў ім — каналы, чаты, кантакты, спампаваныя фота і відэа, перасланыя спасылкі.
  • Іншыя месенджары — да прыкладу, фэйсбук-месенджар і вайбер.
  • Youtube — падпіскі, лайкі, каментары, прагледжаныя і схаваныя відэа.
  • Галерэя фота, у тым ліку гугл-фота і iCloud.
  • Сацыяльныя сеткі. Сілавікоў могуць зацікавіць падпіскі, паведамленні, лайкі і каментары.

Як абараніцца? Гэта зойме ад гадзіны да дзвюх

Можа падавацца, што гэта няважна, маўляў, «захочуць затрымаць — знойдуць за што». Гэта слушна, але ўсё ж значную частку людзей спецслужбы адшукалі выпадкова. Пра большасць рэчаў мы ўжо пісалі адмысловыя гайды, таму дамо спасылкі на іх.

Таксама нам паступілі паведамленні пра тое, што часам правяраюць укладкі «Медыя» і «Спампоўкі» ў Telegram, якія можна знайсці праз пошук. Расказваем, як іх вычысціць на прыкладзе Android-тэлефона (але некалькі скрыншотаў ёсць і для iPhone).

  • Спачатку ўвайдзіце ў Telegram. Націсніце на значок лупы ў верхнім меню або ў полі для пошуку на iPhone.
Верхняе меню Telegram на iPhone і Android
  • Далей адкрыецца пошук і пункты ў ім. Перайдзіце спачатку ў пункт «Спампоўкі».
Выгляд меню пошуку на Android
  • На Android націсніце «Налады», на iPhone — «Ачысціць». Пасля адкрыецца акно пацвярджэння.
Акно пацвярджэння ачысткі спіса спамповак
  • Націсніце «Ачысціць спіс спамповак». Спіс ачысціцца, але ў ім застануцца тыя файлы, якія вы спампавалі не да канца. Іх трэба выдзеліць па адным доўгім націсканнем.
Файлы, спампаваныя не да канца, у меню «Спампоўкі»
  • Пасля гэтага націсніце значок сметніцы, і яны выдаляцца. Далей перайдзіце на ўкладку меню «Медыя». Праглядзіце фота там і калі бачыце нешта падазронае, то выдзеліце файл доўгім націсканнем.
«Падазроны» файл ва ўкладцы «Медыя»
  • Пасля гэтага націсніце сімвал «вочка» і перайдзіце ў канал, з якога гэтыя медыя паходзяць. Націсніце на тры кропкі ў правым верхнім куце экрана.
Меню канала на прыкладзе «Нашай Нівы»
  • Адкрыецца меню. Націсніце «Выйсці з канала». Выпадзе акно пацвярджэння.
Акно пацвярджэння выхаду з канала
  • Націсніце «Выйсці з канала». Вярніцеся ў пошук і пункт меню «Медыя» і пераглядзіце фота хаця б за адзін дзень, каб выдаліць усё лішняе (фота з каналаў, з якіх вы ўжо выйшлі, застануцца да таго, як вы выканаеце інструкцыю цалкам — гэта нармальна). Пасля гэтага перайдзіце ў пункт меню «Чаты».
Меню «Чаты» ў пошуку Telegram
  • Тут захоўваюцца апошнія рэчы, якія вы шукалі. Але сярод іх могуць быць і небяспечныя. Націсніце «Ачысціць усё». Адкрыецца акно пацвярджэння.
Пацвярджэнне ачысткі гісторыі пошуку ў Telegram
  • Зноўку націсніце «Ачысціць усё». Цяпер гісторыя пошуку выдалена. Але і «Медыя», і спампаваныя файлы ўсё яшчэ на вашым тэлефоне. Варта іх выдаліць. Для гэтага націсніце на тры рыскі ў левым верхнім куце экрана.
  • Адкрыецца меню. Націсніце «Налады».
Налады Telegram
  • Націсніце «Даныя і сховішча».
Пункт меню «Даныя і сховішча» ў наладах Telegram
  • Абярыце пункт «Выкарыстанне сховішча».
Пункт меню «Выкарыстанне сховішча»
  • Тут націсніце «Ачысціць кэш». Адкрыецца акно пацвярджэння.
Акно пацвярджэння ачысткі кэша
  • Націсніце «Ачысціць кэш». Пасля гэтага націсніце на тры кропкі ў правым верхнім куце экрана.
Меню «Сховішча» пасля ачысткі кэша
  • Адкрыецца меню, якое дазваляе ачысціць лакальную базу даных. Гэта важна, бо ў ёй утрымліваецца шмат звестак, у тым ліку выдаленыя паведамленні і запыты. Націсніце на яго, і адкрыецца акно пацвярджэння.
Пацвярджэнне ачысткі лакальнай базы даных
  • Цяпер націсніце «Ачысціць» і пачакайце — ачыстка базы даных можа заняць некалькі хвілін.

Пасля гэтага фота з укладкі «Медыя» з каналаў і чатаў, з якіх вы выйшлі/адпісаліся не будуць бачныя, а спампаваныя медыяфайлы выдаляцца канчаткова.

Лепш мець два акаўнты і загадзя перадаць «пратэсны» каму-небудзь на захаванне перад паездкай.

Таксама, магчыма, запампаваць сабе «партызанскі тэлеграм». Пасля варта стварыць на ім ілжывы код-пароль (інструкцыя «Кіберпартызанаў»), які б хаваў і выдаляў усё, што вам трэба.

Калі вы абралі «партызанскі тэлеграм», то варта змяніць іконку праграмы на стандартную (як гэта зрабіць, напісана тут), каб у сілавікоў не ўзнікла пытанняў пры надглядзе смартфона, а таксама адключыць «Захаваныя каналы» (бо гэта нестандартная функцыя), але для гэтага трэба спачатку стварыць код-пароль, перайсці ў «Партызанскія налады» і адключыць гэтую функцыю, пацвердзіўшы ачыстку «Захаваных каналаў».

Апытанне і выклік «на гутарку»

Шмат людзей пачалі апытваць, асабліва пасля вяртання. Цікавіць можа ўсё што заўгодна — што вы везяце, як атрымалі візу, якім чынам атрымалі працу ці дзе вучыцеся. Людзей, якіх варта апытаць, выбіраюць сілавікі. Для размовы чалавека адводзяць у адмысловы пакойчык, а гутарка можа заняць больш за гадзіну. Там жа правяраюць смартфон.

Падчас гутарак магчымыя правакацыі. Да прыкладу, сілавік заяўляе, што «ўсё ведае пра тое, што вы ахвяравалі палку Каліноўскага», або «ведае, што вы ўдзельнічалі ў пратэстах». Гэта разлічана на тое, што вы спужаецеся і прызнаецеся (да прыкладу, скажаце нешта кшталту «вы што, якім каліноўцам, можа толькі некалі ў «Байсол», што створыць вам безліч праблем). Паверце, калі ў спецслужбаў ёсць пра вас дакладныя звесткі, то пытацца ніхто не будзе.

Пытаюцца і пра палітычную пазіцыю: за каго галасавалі, ці чытаеце «экстрэмісцкія» рэсурсы, як вы ставіцеся да вайны. Будзьце гатовыя адказаць на гэтыя пытанні.

Вядома таксама, што выклікае шмат пытанняў факт вучобы ў ЕГУ (вы можаце сказаць, што вучыцеся ў іншым літоўскім універсітэце, але тады не бярыце з сабой студэнцкі білет, або што проста працуеце ў Літве). Таксама не варта казаць, калі выдача візы была звязаная з нейкай вашай палітычнай актыўнасцю.

Нашы суразмоўцы адзначылі, што не мае сэнсу размаўляць дзёрзка ці пытацца пра тое, у межах якой прававой працэдуры вас апытваюць — гэта толькі ўскладніць стасункі з сілавікамі, калі вы ў слабай пазіцыі.

Выпадкі, калі ўязджаць у Беларусь небяспечна

Ёсць рэчы, ад якіх абараніцца немагчыма. Частка людзей, да прыкладу, патрапіла на фота з пратэстаў або ўжо ёсць у базах «каментатараў», «зліўшчыкаў даных» ці «ахвярадаўцаў» (сярод тых, хто данаціў у «Байсол» ці ў іншыя структуры з уласных картак). Таксама асаблівы надгляд чакае тых, каго арыштоўвалі па артыкуле 23.34 (24.3) або іншых палітычных і хто ёсць у базе «БЕСпарадкі».

Як учора расказаў ГУБАЗіК, супраць такіх людзей аб'яўляюць план «Кантроль мяжы» і затрымліваюць пасля ўезду ў Беларусь. 

Такім чынам, можа быць небяспечна вяртацца ў Беларусь, калі вы:

  1. Удзельнічалі ў пратэстах у 2020 годзе і не прымалі мер для таго, каб ускладніць вашу ідэнтыфікацыю (адсутнасць публікацый у сацыяльных сетках і наяўнасць маскі, лепш з акулярамі, на саміх пратэстах), або затрымліваліся на іх, або затрымліваліся людзі, у якіх маглі знайсці звесткі пра вас. За гэта вам пагражае да трох гадоў турмы (або да пятнаццаці гадоў, калі вашы дзеянні кваліфікуюць як удзел у «масавых беспарадках»).
  2. Пісалі каментары ў сацыяльных сетках або тэлеграме датычна гвалту ці злачынстваў сілавікоў і іншых функцыянераў рэжыму, выхаду на пратэсты, арганізацыі забастовак ці іншых рэчаў такога кшталту і пры гэтым адмыслова не прымалі сур'ёзныя меры бяспекі, і ёсць падставы меркаваць, што гэтыя каментары могуць адназначна быць ідэнтыфікаваныя як напісаныя вамі. За гэта вам можа пагражаць да пятнаццаці гадоў няволі.
  3. Ахвяравалі з вашай асабістай карткі ў структуры, за данаты ў якія цяпер арыштоўваюць, — BYSOL, BY_HELP і іншыя. За гэта вам можа пагражаць да шасці гадоў няволі.
  4. Пісалі ў бот «Чорнай кнігі Беларусі», «Нехта» (з верасня да ліпеня 2021-га) ці «Беларусі галаўнога мозга» (са студзеня па май 2021-га). За гэта вам можа пагражаць да дванаццаці гадоў турмы.
  5. Вы былі чальцом нейкай структуры, якая засвяцілася падчас пратэстаў 2020-га ці пасля іх, і спецслужбам вядома пра тое, што вы звязаныя з гэтай структурай. За гэта можа пагражаць да шасці гадоў турмы.

Таксама паведамлялася, што некаторых людзей затрымлівалі праз дзень-два пасля праходу мяжы. Таму можа мець сэнс пажыць без выкарыстання сім-карты па-за межамі вашага дома нейкі час, каб пазбегнуць такога затрымання. Але гарантыі гэта не дае.

Калі вы ўсё яшчэ маеце перасцярогі наконт вашай бяспекі, то лепш пракансультуйцеся са спецыялістамі, да прыкладу, з прадстаўнікамі ініцыятывы Cyberbeaver. Яны бясплатна кансультуюць беларусаў па пытаннях лічбавай бяспекі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • ром
    25.05.2023
    блин.....дык а як жа паустанне??
  • рт
    26.05.2023
    родина моя - белоруссия
  • mikola ramanau
    28.05.2023
    treba ehac bez telefona...ranei ni bylo telefona i ludzi zyli !

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол Украіны ў Турцыі расказаў, як Эрдаган выратаваў ад расійскага захопу Адэсу і Мікалаеў1

У Купалаўскім тэатры адбылася першая прэм'ера сезона. Гэта трагікамедыя Дастаеўскага з Няфёдавай у галоўнай ролі21

«Сто працэнтаў Беларусь». У Магілёве заўважылі ката, які ведае правілы дарожнага руху ВІДЭА1

Памёр віцебскі мастак Аляксандр Слепаў

«Вось за гэта вас, хачэй, і ненавідзяць!» Комік Мірзалізадэ расказаў, ці можна лічыць беларусаў талерантнымі21

Расія вярбуе на вайну супраць Украіны еменскіх хусітаў1

Пасля затрыманняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам

Назваць дачку Арэшніцай у гонар балістычнай ракеты хочуць бацькі з Татарстана7

На «Марафоне адзінства» ў Магілёве Марзалюк граміў ворагаў словамі Караткевіча31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Галоўнае
Усе навіны →