На мяжы з Польшчай сілавікі правяраюць тэлефоны ў тых, хто выязджае з Беларусі
Паводле інфармацыі «Брэсцкай вясны», у тых, хто выязджае з Беларусі ў Польшчу на аўтобусах праз пункт пропуску «Брэст — Тарэспаль», сёння выбарачна правяраюць тэлефоны.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у тэлефонах сілавікоў цікавіць:
- спіс усталяваных праграм;
- спіс выдаленых (!) праграм;
- бібліятэка ў Youtube (спіс прагледжаных відэа, лайкі да відэа);
- праверка перапісак у тэлеграме (калі месенджар не ўстаноўлены, то патрабуюць усталяваць);
- галерэя фотаздымкаў, а таксама кошык галерэі;
- лайкі, каментарыі, гісторыя сторыс у інстаграме;
- праверка перапісак у астатніх месенджарах.
У тых, хто ўязджае, таксама правяраюць змесціва тэлефона.
Каментары