Выставілі на продаж маёмасць камбіната, дзе быў вытканы «Габелен стагоддзя»
Аўкцыённая пляцоўка ЗАТ «Белрэалізацыя» выставіла на таргі маёмасць Барысаўскага камбіната дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Кішчанкі. Аб'ява размешчана на электроннай пляцоўцы, заўважыла выданне Office Life.
17.07.2023 / 17:07
Прахадная на камбінат. Фота: Яндэкс
У лот уключаныя мастацкія майстэрні, вытворчыя карпусы, склады. Агульная плошча індустрыяльнай нерухомасці — каля 9 тыс. кв. м. Цана на яе зменшаная ў параўнанні з ад пачатку запланаванай аж на 90%, да 977,7 тыс. рублёў (323 тыс. даляраў). Аўкцыён запланаваны на 3 жніўня.
Рашэнне аб распродажы творча-вытворчай базай Беларускага саюза мастакоў прынята пасля таго, як суд зацвердзіў ліквідацыю камбіната.
Вядома, што на працягу апошніх гадоў прадпрыемства спецыялізавалася на стварэнні твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сярод іх такі вядомы твор, як «Габелен стагоддзя», вытканы барысаўскімі майстрамі на пачатку 90-х па эскізах мастака Аляксандра Кішчанкі, чыё імя камбінат набыў пасля смерці творцы.
«Габелен стагоддзя» за свае памеры трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса. Апошні раз яго выстаўлялі на агляд публікі ў 2014 годзе, увесь астатні час ён захоўваўся на камбінаце.
Чытайце таксама:
У Шчорсах зноў прадаюць частку былога маёнтка Храптовічаў, ужо за бесцань