Дзяржаўны лікёра-гарэлачны завод «Мажэйкава» ў Лідскім раёне выстаўлены на аўкцыён. Таргі пройдуць 26 ліпеня на пляцоўцы «БУТБ-маёмасць», пачатковая цана — 20,3 млн рублёў.
На продаж выстаўлены комплекс будынкаў і збудаванняў, абсталяванне. У прыватнасці, у лот уключаны цэх лікёра-гарэлачных вырабаў (3,4 тыс. кв. метраў), спіртасховішча (901 кв. метр) і склад гатовай прадукцыі.
Пачатковая цана нерухомасці — амаль 13,135 млн рублёў (каля 5,2 млн даляраў), стартавая цана абсталявання — 7,245 млн рублёў (2,8 млн даляраў).
Лікёра-гарэлачны завод «Мажэйкава» спецыялізаваўся на выпуску спірту і моцных напояў: гарэлкі, брэндзі, лікёраў.
Каментары