10 сукенак беларускіх брэндаў, якія выратуюць у летнюю спёку

Паглядзелі, якія сукенкі прапануюць беларускія дызайнеры і выбралі найлепшыя з іх.

20.07.2023 / 16:23

У гэтым сезоне айчынныя брэнды прапануюць жаноцкія мадэлі з натуральных матэрыялаў — бавоўны і лёну. Засталося абраць сваё.

Lea Lea

Брэсцкі брэнд Lea Lea з'явіўся ў 2013 годзе і першапачаткова ўяўляў сабой невялікую дызайн-студыю. Сёння яна трансфармавалася ў вытворчасць поўнага цыкла — са сваім швейным цэхам і крэатыўнай камандай дызайнераў. Калекцыі брэстаўчан можна было ўбачыць на сусветных выставах fashion-індустрыі і паказах Belarus Fashion Week.

Фота: сайт брэнда

Гэтым летам Lea Lea прапануе дзяўчатам лёгкія рамантычныя ўборы. Напрыклад, гэтая сукенка выканана з тонкага баваўнянага батыста. У такой будзе камфортна нават у моцную спёку.

Холад

Сарафаны з італьянскага лёну прапануе брэнд «Холад». Дызайнерка адзначае, што гэтую мадэль можна насіць як з класічным, так і са спартыўным абуткам. Сукенка з двух пластоў натуральнага італьянскага шоўку таксама стане практычным набыццём — з ёй можна прыдумаць мноства цікавых камплектаў. 

Фота: інстаграм брэнда

10 Motifs

Працягваем тэму льнянога адзення cукенкамi брэнда 10 Motifs. Дызайнерка маркі робіць акцэнт на камфорце і экалагічнасцi вырабаў, таму лён ідэальна падышоў для распрацоўкi летней калекцыi. Адзенне з гэтага матэрыялу не награваецца і заўсёды застаецца прахалодным — тое, што трэба для летняй спёкі.

Фота: Інстаграм брэнда

Цікота

Аматаркам незвычайных рэчаў варта звярнуць увагу на сукенку з кантраснай устаўкай ад дызайнеркі Кацярыны Цікоты. Такая выдатна дапоўніць гардэроб актыўнай гараджанкі. Гэты ўбор падыдзе як для звычайнай прагулкі, так і для сустрэчы з сябрамі ці паходу ў офіс, калі ваш працоўны дрэс-код дазваляе вольны стыль.

Фота: інстаграм брэнда

Наташа Цуран

У гродзенскай дызайнеркі Наташы Цуран можна купіць незвычайную кароткую сукенку ў стылі бэйбі-дол. Каб не перабраць з «дзіцячасцю» і не зрабіць вобраз саладжавым, рэкамендуем насіць яе з брутальным або спартовым абуткам.

Фота: інстаграм брэнда

Historia Naturalis

Адчуць сабе лясной феяй можна ў сукенцы з лёгкага віскознага палатна брэнда Historia Naturalis. Модны дызайн і незвычайны крой гэтага ўбору адразу ж вылучыць вас з натоўпу. 

Фота: інстаграм брэнда

Kardash

Ільняную максі-сукенку з тонкай вышыўкай рышэлье, кішэнямі ў бакавых швах і адкрытай спінкай прапануе дызайнерка Вольга Кардаш

Фота: сайт брэнда

Elema

Мы не маглі абысці бокам і мастадонта беларускага моднага рынку — «Элему». На сайце маркi мы знайшлі сукенку, якая вартая ўвагі: убор на тонкіх шлейках выкананы з сумесі бавоўны з эластанам — такая тканіна практычна не мнецца, а таму зручная ў нашэнні. Асабліва добра глядзіцца мадэль у чорным колеры — такую ​​можна насіць не толькі ўлетку, але і ў халодную пару, спалучаючы яе з кашулямі і гольфамі.

Фота: сайт брэнда

Чытайце таксама:

Як выбраць купальнік, каб стаць самай моднай на пляжы

Befree vs H&M. Ці адчуюць розніцу беларускія пакупнікі?

«Ідэальны піксель». Глядзіце, якую калекцыю адзення выпусціў модны брэнд Loewe ФОТЫ

Nashaniva.com