На месцы H&M, які зачыніўся ў Беларусі, неўзабаве адкрыецца расійская марка Befree. Крамы запрацуюць у гандлёва-забаўляльных цэнтрах Galleria Minsk і Palazzo. Але ці стане такая замена рэлевантнай для беларускіх пакупнікоў? Мы параўналі два брэнды і вось да якіх высноў прыйшлі.
Шведскі брэнд H&M аб'явіў аб закрыцці сваіх крам у Расіі і Беларусі пасля пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне. Былыя гандлёвыя пляцоўкi маркі сталі пераходзіць пад крыло расійскай кампаніі Melon Fashion Group, якая валодае брэндамі Befree, Zarina, Love Republic і Sela. Гэтыя крамы ўжо добра знаёмыя беларусам — да бягучай экспансіі расійскага канцэрна яны кропкава знаходзіліся ў многіх гарадскіх ГЦ, аднак прайгравалі ў папулярнасці мастадонтам заходняга фэшн-рынку. Здаецца, у бітве за пакупнікоў Befree таксама саступаў H&M.
Запозненыя калекцыі і плагіят. Што мы ведаем пра абодва брэнды.
Адаптацыя подыумных трэндаў — звыклая гісторыя для мас-маркету, а вось адкрыты плагіят — хутчэй рэдкасць. У навінах аб чарговым скандале, звязаным з крадзяжом ідэй, перыядычна ўсплывае і расійскі брэнд Befree. Дызайнеры маркі нярэдка капіююць распрацоўкі дробных лакальных брэндаў.
Так, Befree запазычыў ідэю пухавіка ў піцерскай маркі Novaya, толькі злёгку змяніўшы дэталі мадэлі.
А ў лакальнай бялізнавай маркі LVG практычна цалкам скапіяваў тузін мадэляў.
H&M таксама не раз спрабавалі выкрыць у плагіяце. Відавочна, што для стварэння некаторых сваіх мадэляў брэнд натхняўся працамі люксавых дызайнераў. Напрыклад, гэтая футболка створаная па матывах Supreme.
Аднак, у адрозненні ад Befree, H&M не капіюе мадэлі цалкам.
Акрамя гэтага, у скарбонцы шведскага вытворцы мноства ўдалых калабарацый з сусветнымі дамамі мод. Так, пад лагатыпам H&M выходзілі дызайнерскія калекцыі, створаныя сумесна з Карлам Лагерфельдам, Стэлай МакКартні, Рэем Кавакуба, Альберам Эльбазам. А ўборы з лінейкі Lanvin x H&M мала чым адрозніваліся ад арыгінальных Lanvin — хіба што коштам.
Гучнай стала і праца H&M з домам Versace. За суткі да старту продажу калекцыі ля магазінаў выстраіліся чэргі, а пасля пачатку продажу, адзенне пад сумесным лога разляцелася за некалькі гадзін.
Яшчэ адным істотным адрозненнем з'яўляецца хуткасць распрацоўкі калекцый.
Калі шведскі брэнд арыентуецца на сусветныя трэнды, то расійскі — на тыя мадэлі, якія ўжо паступілі ў продаж у замежнага мас-маркету і нядрэнна там прадаваліся. Таму адпраўляцца ў Befree у спробах знайсці ўльтрамодныя рэчы не варта: тое, што на піку цяпер, паступіць у расійскую краму з некаторым спазненнем, калі паступіць наогул. Аднак нейкія трэндавыя рэчы адшукаць там усё ж можна.
Асартымент і цэны
Нядаўна ў нас выходзіў матэрыял аб трэндах гэтага сезона. Мы прагледзелі сайты брэндаў і пастараліся знайсці там некаторыя рэчы з нашай моднай падборкі.
Напрыклад, джынсы з нізкай пасадкай сустракаюцца ў абедзвюх марак. Праўда, у H&M выбар мадэляў з такой пасадкай усё ж такi большы. Што да кошту, то джынсы Befree каштуюць на 10 даляраў даражэй, чым аналагічная мадэль H&M.
Скураныя спадніцы вельмі падобных мадэляў таксама прысутнічаюць у асартыменце абедзвюх крам. Прычым спадніца расійскага брэнда амаль у тры разы таннейшая за заходні аналаг. Але гэта рэдкасць.
А вось трэндавых спадніц з паетак у Befree зусім не аказалася. У адрозненне ад H&M, у крамах якога прадстаўлена шмат зіхоткага адзення.
Парадавала наяўнасць скарочаных жакетаў, якія будуць у модзе яшчэ пару сезонаў. Праўда, нават без уліку скідкі, такая рэч ад H&M абыдзецца пакупніцы на 13 даляраў танней, чым расійскі аналаг.
Аналагічная сітуацыя і з мужчынскім адзеннем. Так, падобныя мадэлі спартовых штаноў будуць адрознівацца ў кошце: цана ў H&M больш выгадная — эканомія 10 даляраў.
Разбежка ў цэнах бачная і на прыкладзе худзі. Байка пад расійскім лагатыпам на 15 даляраў даражэйшая за шведскую.
Калі бегла прагледзець сайт, становіцца ясна, што шматлікія хадавыя рэчы Befree адчувальна даражэйшыя за аналагічныя ў H&M. Зразумела, па асобных пазіцыях сустракаецца і адваротная сітуацыя — напрыклад, рэчы з мінулых калекцый Befree могуць каштаваць крыху танней.
Асартымент маркi таксама саступае H&M. Праўда, трэба прызнаць, што разбежка ў мадэлях не крытычная і сімпатычнае адзенне ў расійскага вытворцы таксама можна знайсці.
Якасць
Не будзем крывіць душой і скажам прама: у плане якасці H&M на галаву вышэйшы за Befree. Гэта тычыцца як складу матэрыялаў, так і апрацоўкі вырабаў. Зрэшты, цяперашнiя ўмовы на рынку адкрываюць вялікія далягляды для развіцця расійскіх брэндаў.
Эксклюзіўныя Apple Watch і нечаканы касплэй. Што цікавага мы знайшлі ў гардэробах чыноўніц
Мода ў эпоху нявызначанасці. Што мы будзем насіць гэтай вясной і чаму
Які брэнд з'явіўся на месцы шведскага H&M у Galleria Minsk
Сняданак — $150, асабістая сустрэча на дзень — $500. Блогерка з Гродна выставіла прайс-ліст на свае паслугі. Усяго 14 відаў прапаноў
Каментары