«Ідэальны піксель». Глядзіце, якую калекцыю адзення выпусціў модны брэнд Loewe ФОТЫ
Як у старых піксельных гульнях.
Іспанскі дом моды Loewe прэзентаваў новую калекцыю жаночага адзення, цалкам аформленага ў вялікі піксель. Калекцыя адносіцца да вясны-лета 2023 года.
Сам брэнд спецыялізуецца на люксавых таварах і ёсць адным з найстарэйшых модных дамоў у свеце.
Стыль калекцыі новага адзення, які пазначаны на сайце брэнда як «ідэальны піксель», імітуе графіку старых і некаторых сучасных піксельных камп'ютарных гульняў (асабліва моцна яно падобна да стылістыкі гульні Minecraft).
Паказваем, як гэта выглядае збоку.
Колькі гэта ўсё каштуе?
Новае піксельнае адзенне і аксесуары ад Loewe каштуюць вельмі нятанна (сам асартымент невялікі, ён складаецца толькі з васьмі пазіцый).
Напрыклад, піксельная міні-спадніца, адна з самых нізкіх па цане пазіцый у калекцыі, будзе каштаваць 680 еўра (амаль 1900 рублёў). А самае дарагое ў асартыменце — гэта піксельная жаночая сумка коштам 2700 еўра (ці 7,5 тысячы рублёў).
Каментары
А не тряпка по цене телевизора!