Раней Прыгожын ужо «паміраў» у авіякатастрофе. Тлумачым

Было гэта ў 2019 годзе ў Афрыцы.

23.08.2023 / 23:18

Прыгожын і Пуцін. Ілюстрацыйны здымак: урад Расійскай Федэрацыі

11 кастрычніка 2019 года паведамлялася, што ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга разбіўся грузавы вайсковы самалёт Ан-72. На яго борце было 8 чалавек: 4 члены экіпажа і пасажыры, у тым ліку расіяне. Усе яны загінулі.

Самалёт вылецеў з горада Гама і кіраваўся ў сталіцу — горад Кіншаса. Праз 59 хвілін пасля вылету дыспетчар страціў з бортам сувязь. 

Тады некалькі выданняў паведаміла, што пасля падзення самалёта Яўген Прыгожын, у якога ў Конга былі свае бізнэс-інтарэсы, знік. Выказвалася меркаванне, што ён мог быць на борце Ан-72. 

Але гэта не пацвердзілася. На тым самалёце было двое расіян — 61-гадовы Уладзімір Садоўнічы і 64-гадовы Віталь Шумкоў.

Да гэтага, у маі 2019-га, Крэмль пацвердзіў, што накіруе ў Конга расійскіх вайскоўцаў, каб тыя вучылі мясцовых рамантаваць вайсковую тэхніку, што засталася з часоў СССР.

Самалёт раней перавозіў аўтамабіль прэзідэнта Конга Фелікса Чысекедзі. На борце ў час крушэння былі супрацоўнікі яго адміністрацыі — кіроўца і людзі са службы бяспекі.

Сёння пасля падзення самалёта ў Цвярской вобласці гібель Прыгожына і ветэрана ГРУ Дзмітрыя «Вагнера» Уткіна пацвердзіла Расавіяцыя. Усяго на борце «Эмбраера» было 10 чалавек.

Чытайце таксама:

Расавіяцыя апублікавала поўны спіс пасажыраў «Эмбраера» і пацвердзіла гібель Прыгожына і Уткіна

Побач з месцам падзення самалёта Прыгожына стаяла чатыры дывізіёны С-300 — The Moscow Times

«Пачынаецца «смутны час» са шматлікімі смярцямі». Падаляк пракаментаваў меркаваную смерць Прыгожына

Nashaniva.com