Расавіяцыя апублікавала поўны спіс пасажыраў «Эмбраера» з Прыгожыным і Уткіным
Усе целы, як паведамляецца, выяўленыя. Большая частка моцна абгарэла.
Спіс пасажыраў, апублікаваны Расавіяцыяй:
- Propustin Sergey (Прапусцін Сяргей);
- Makaryan Evgeniy (Макаран Яўген);
- Totmin Aleksandr (Татмін Аляксандр);
- Chekalov Valeriy (Чакалаў Валерый);
- Utkin Dmitriy (Уткін Дзмітрый);
- Matuseev Nikolay (Матусееў Мікалай);
- Prigozhin Evgeniy (Прыгожын Яўген).
Члены экіпажа:
- Levshin Aleksei (Леўшын Аляксей), камандзір;
- Karimov Rustam (Карымаў Рустам), другі пілот;
- Raspopova Kristina (Распопава Крысціна), бортправадніца.
Адносна пералічаных асоб вядома, што Сяргей Прапусцін і Яўген Макаран былі ўнесеныя ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац» як байцы ПВК «Вагнер».
Аляксандр Татмін, па звестках таго ж «Міратворца», удзельнічаў у ваенных дзеяннях у Судане.
Валерый Чакалаў — генеральны дырэктар ЗАТ «Нява». Выданне «Фонтанка» пісала, што «Нява» стала ўласнікам фірмы «Еўра поліс», звязанай з Прыгожыным. Па інфармацыі выдання, апошняя ў 2016 годзе дамовілася з урадам Сірыі аб дапамозе ў змаганні з узброенай апазіцыяй і ахове нафтагазавых радовішчаў краіны, а наўзамен атрымала кантракты на здабычу чвэрці атрыманых з іх вуглевадародаў. Цяпер «Еўра поліс» знаходзіцца пад санкцыямі ЕС менавіта за сувязі з ПВК «Вагнер». Сам Чакалаў таксама ў ліпені персанальна трапіў пад санкцыі ЗША за сувязі з Прыгожыным.
Тэлеграм-канал Grey Zone, набліжаны да «Вагнера», пацвердзіў гібель Прыгожына
Побач з месцам падзення самалёта Прыгожына стаяла чатыры дывізіёны С-300 — The Moscow Times
Следчыя разглядаюць некалькі версій крушэння самалёта Прыгожына — РБК
«Усё нармальна, ляцім на гастролі ў Мінск». Навіна аб смерці Прыгожына ўзарвала байнэт і не толькі
Сярод пасажыраў самалёта, які разбіўся ў Цвярской вобласці, значыцца і Яўген Прыгожын — Расавіяцыя
У Цвярской вобласці Расіі ўпаў бізнэс-джэт «Эмбраер», усе загінулі. Ён належыць Прыгожыну
Каментары