Побач з месцам падзення самалёта Прыгожына стаяла чатыры дывізіёны С-300 — The Moscow Times
Побач з месцам падзення самалёта Яўгена Прыгожына, непадалёк ад рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі, стаіць чатыры дывізіёны С-300, якія ахоўваюць рэзідэнцыю, распавяла The Moscow Times крыніца ў расійскай уладзе.
Паводле слоў крыніцы, тое, што адбылося з самалётам Прыгожына, і месца падзення — не выпадковасць, а, хутчэй за ўсё, пакаранне за мяцеж.
«24 чэрвеня паход на Маскву, 23 жніўня — дзве ракеты. Усё лагічна. Самалёт упаў літаральна за 50 км ад рэзідэнцыі [Пуціна]», — адзначыла крыніца.
«Нейкі дзіўны збег абставінаў. Можа, кухар прадукты нясвежыя ў суп паклаў?» — саркастычна заўважыла іншая крыніца The Moscow Times, блізкая да Крамля.
Калі Прыгожын сапраўды знаходзіўся ў разбітым самалёце, то прычыну трэба шукаць у яго чэрвеньскім мяцяжы, які ён сам называў «маршам справядлівасці», сказала крыніца.
У самалёце, апрача Прыгожына, мог быць і Уткін-«Вагнер» — СМІ
«Пачынаецца «смутны час» са шматлікімі смярцямі». Падаляк пракаментаваў меркаваную смерць Прыгожына
Следчыя разглядаюць некалькі версій крушэння самалёта Прыгожына — РБК
«Усё нармальна, ляцім на гастролі ў Мінск». Навіна аб смерці Прыгожына ўзарвала байнэт і не толькі
Сярод пасажыраў самалёта, які разбіўся ў Цвярской вобласці, значыцца і Яўген Прыгожын — Расавіяцыя
У Цвярской вобласці Расіі ўпаў бізнэс-джэт «Эмбраер», усе загінулі. Ён належыць Прыгожыну
Каментары