Каманда Ціханоўскай у «пастаянным кантакце» з урадамі краін, дзе жывуць беларусы — Рыхтэр
«Мы разглядаем некалькі варыянтаў», — кажа Крысціна Рыхтэр.
07.09.2023 / 15:08
Крысціна Рыхтэр. Фота: ОСЦ
У святле «пашпартнага ўказа» каманда Ціханоўскай «у пастаянным кантакце» з урадамі краін, дзе знаходзяцца беларусы.
«Мы разглядаем некалькі варыянтаў, уключаючы пашпарты замежнікаў у Польшчы і Літве, а таксама вядзем перамовы наконт «пашпарта новай Беларусі». <…> Мы развіваем некалькі напрамкаў і робім усё, каб вырашэнне праблемы знайшлося як мага хутчэй», — паведаміла «Позірку» дарадца Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр.
Рыхтэр параіла беларусам, што цяпер знаходзяцца ў Літве ці Польшчы, тэрмін дзеяння пашпартоў якіх заканчваецца ў найбліжэйшы час, падаць у адпаведныя службы гэтых краін заяву на атрыманне пашпарта замежніка.
«Гэта праязны дакумент, які дазволіць атрымліваць візы і падарожнічаць», — падкрэсліла дарадца Ціханоўскай.
Раней галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка выказаў спадзеў на тое, што першыя альтэрнатыўныя пашпарты будуць выдадзеныя ўжо на пачатку наступнага года.
Чытайце таксама:
Польскі дэпутат: Абавязкова знойдзецца рашэнне, каб беларусы маглі заставацца ў Польшчы
Заканчваецца беларускі пашпарт. І што цяпер рабіць? Парады адваката
Стрыжак: Прыедуць мяняць пашпарт і зусім нечакана трапяць у СІЗА