Вячорка раскрыў верагодныя тэрміны пачатку выдачы альтэрнатыўных беларускіх пашпартоў і назваў колькасць краін, ужо гатовых іх прызнаць
«Мы ведалі, што Лукашэнка будзе помсціць, і рыхтаваліся. Падрабіць нашы новыя пашпарты ён не зможа», — кажа Франак Вячорка.
Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка адрэагаваў на свежы ўказ Лукашэнкі аб забароне выдачы беларускіх пашпартоў за мяжой. Каментар Вячоркі прагучаў 5 верасня ў эфіры «Голаса Амерыкі».
Як адзначае дарадца Ціханоўскай, беларускія дэмсілы рыхтаваліся да падобнага развіцця падзей і чакалі ад Лукашэнкі помсты за пратэсты 2020 года.
Таму і пачалі працу над выпускам альтэрнатыўных беларускіх пашпартоў, якія дазволяць беларусам мець легальны статус у іншых краінах і падарожнічаць.
Вячорка назваў папярэднія тэрміны пачатку выпуску новых пашпартоў і колькасць краін, якія ўжо выказалі гатоўнасць іх прызнаць.
«Тэхнічны і візуальны складнік новага беларускага пашпарта ўжо падрыхтаваны. Ён адпавядае стандартам ICAO і ўжо ўзгоднены з Еўракамісіяй. Цяпер мы займаемся вырабам першых узораў пашпартоў, якія будуць адпраўлены ў краіны Еўрасаюза і па ўсім свеце для аналізу.
Спадзяемся, што ўжо ў пачатку наступнага года мы пачнем выдаваць пашпарты. У цяперашні момант ужо ёсць дзве дзяржавы, якія папярэдне заявілі, што будуць гатовыя першымі прызнаць нашы новыя пашпарты», — распавёў «Голасу Амерыкі» Франак Вячорка.
Таксама Вячорка дадаў, што асаблівая ўвага будзе надавацца бяспецы новых пашпартоў і верыфікацыі іх будучых уладальнікаў.
Дарадца Ціханоўскай пракаментаваў і асцярогі аб магчымых падробках новых пашпартоў з боку сілавікоў Лукашэнкі.
«Пытанні біяметрыі і бяспекі новых беларускіх пашпартоў мы абмяркоўваем з Еўракамісіяй. Іх падрабіць будзе немагчыма, выпускаць іх у Мінску Лукашэнка не зможа. Друкаваць пашпарты будзе вельмі аўтарытэтная фірма, якая друкуе пашпарты для дзясяткаў краін свету.
Таксама ёсць працэдура верыфікацыі, каб чалавек пацвердзіў, што з'яўляецца грамадзянінам Беларусі і што ён не які-небудзь агент ці вагнеравец. Пасля атрыманая інфармацыя ідзе нашым партнёрам для ўнясення ў агульныя базы даных, каб не было праблем пры перасячэнні мяжы», — падкрэсліў Вячорка.
7 верасня пачынае дзейнічаць указ Лукашэнкі аб забароне пасольствам Беларусі выдаваць і мяняць пашпарты беларусам за мяжой.
Карысныя парады юрыстаў і больш падрабязная, актуальная інфармацыя на гэту тэму — ніжэй.
Важнае па тэме беларускіх пашпартоў:
Заканчваецца беларускі пашпарт. І што цяпер рабіць? Парады адваката
«Мы працуем, каб беларусы не засталіся без пашпартоў» — Ціханоўская
Стрыжак: Прыедуць мяняць пашпарт і зусім нечакана трапяць у СІЗА
Беларусам, якія жывуць у Грузіі, варта паклапаціцца пра еўрапейскую візу
Каментары