Грамадства1010

Заканчваецца беларускі пашпарт. І што цяпер рабіць? Парады адваката

«Еўрарадыё» спытала ў Алеся Міхалевіча, што рабіць, калі ад заўтра магчымасць абмяняць пашпарт у консульстве будзе страчаная.

Фота: «Наша Ніва»

Што рабіць проста цяпер?

— Калі беларускаму пашпарту засталося меней за год, куды ісці і якія дакументы афармляць?

— Большасць краінаў ЕС мае магчымасць выдаваць свае трэвел-дакументы. Але галоўным чынам такія дакументы выдаюць, калі ў чалавека ўжо ёсць альбо дадатковая абарона, альбо статус уцекача, альбо пастаянны від на жыхарства.

Праблема ў тым, што большасць нееўрапейскіх краінаў такія дакументы не выдае. Таму трэба абіраць краіну з найбольш спрыяльнымі ўмовамі з тых краінаў, якія вам даступныя. Дарэчы, мы і бачым, што частка беларусаў у эміграцыі пачала пераязджаць з той жа Грузіі ў краіны Еўрасаюза.

— А ці гатовыя міграцыйныя органы еўрапейскіх краінаў да чэргаў з беларусаў?

— Я б не казаў пра вялікі наплыў народу. Калі казаць пра крызіс з уцекачамі, дык беларусаў немагчыма параўнаць з мільёнам сірыйцаў, што цягам некалькіх месяцаў прыехаў у Германію. Беларусы для Еўрасаюза і той жа Польшчы не з’яўляюцца вялікай адміністрацыйнай праблемай.

Але так, шмат якія працэдуры, калі гаворка ідзе, прыкладам, пра невялікія польскія ваяводствы, беларусы мусяць будуць праходзіць першымі. І гэта паўплывае і на тэрміны разгляду дакументаў. А часам вам давядзецца сустракацца з фразамі накшталт «Мы не робім і не выдаём такіх дакументаў». Безумоўна, гэта будзе.

— Варта пачакаць «пашпарта добрага беларуса» ці падавацца на «абарону» ўжо цяпер?

— Я б раіў не чакаць гэтага пашпарта, а рабіць міжнародную абарону і падавацца на праязны дакумент. Каб пашпарт Пераходнага кабінета дзейнічаў, ён мусіць прайсці ўзгадненне з іншымі краінамі. Пакуль я не маю інфармацыі пра тое, што краіны яго прызналі.

Да таго ж дакумент, выдадзены Польшчай, Чэхіяй ці Германіяй, усё роўна будзе мець большую сілу. І для вас будзе адкрыта больш краінаў, у якія вы зможаце прыехаць, якія пагодзяцца паставіць у гэты дакумент свае візы.

Я б устрымаўся казаць пра тое, што беларусы робяць свой пашпарт першымі ў свеце. Бо эміграцыйных урадаў у гісторыі, я ўпэўнены, былі дзясяткі. Успомніце хаця б пашпарт БНР. 

Што будзем рабіць у будучыні?

— У дакуменце Лукашэнкі гаворка ідзе не толькі пра пашпарты, але і пра маёмасць. Цяпер прадаць ці перапісаць яе можна толькі вярнуўшыся ў Беларусь. Калі ўявіць, што аднойчы закон вернецца ў Беларусь, як кампенсаваць людзям страчаныя дамы, кватэры і машыны?

— Мы як грамадзянская супольнасць мусім стварыць механізм і навязаць яго новай беларускай дзяржаве. І новая дзяржава мусіць зрабіць так, каб людзі, якія пацярпелі, атрымалі належную кампенсацыю.

У сусветнай практыцы механізмы кампенсацый працуюць па-рознаму. Калі ёсць магчымасць беспраблемна вярнуць чалавеку яго маёмасць, яе трэба вярнуць. Калі гэта немагчыма, дзяржава мусіць кампенсаваць чалавеку страчаныя грошы.

Цяжка казаць, як гэта будзе выглядаць, бо мы гаворым пра будучыню. Прававых механізмаў для рэалізацыі гэтых дзеянняў няма, але іх трэба стварыць.

Я ўпэўнены, кампенсацыю мусяць атрымаць і тыя людзі, што страцілі маёмасць, і тыя, што незаконна адседзелі, і сваякі тых, каго закатавалі ў турмах. І за ўсё гэта мае адказваць беларуская дзяржава.

Нават з пратэрмінаваным пашпартам вы — грамадзяне Беларусі

— Спадар Алесь, восем гадоў таму вы заехалі ў Беларусь фактычна без пашпарта. Але цяпер ён у вас ёсць?

— Так, і для мяне гэта вельмі каштоўна. Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь.

— У мяне пашпарт скончыцца крыху больш чым праз год. Ці перастану я ў гэты момант быць грамадзянкай Беларусі?

— Безумоўна, не. Больш за тое, вы можаце прыйсці ў любое консульства Рэспублікі Беларусь і атрымаць так званую «даведку на вяртанне». Нават калі ў вас увогуле няма дакументаў, гэтая даведка на вяртанне замацоўвае за вамі магчымасць перасекчы мяжу — прынамсі пакуль рух праз мяжу адкрыты.

Літоўцаў ці палякаў вы з такой даведкай спакойна праедзеце. Што будзе з вамі на тэрыторыі Беларусі — гэта ўжо залежыць ад кожнага канкрэтнага выпадку.

Каментары10

  • Аркадзь
    06.09.2023
    А чаму бы Радзе БНР не пачаць выдаваць пашпарты беларусам? Добрая справа. Дамовiцца з Урадамi ЗША, Эуропы каб iх прызнавалi.
  • Чаркашкварка
    06.09.2023
    Падаваць на праездны дакумент не вырашае ключавога пытання. Трэба звяртацца менавiта да атрымання мiжнароднага прытулка i дыпламатычнай абароны ад фашыстаў.
  • Чаркашкварка
    06.09.2023
    Арні, гэтага i не трэба рабiць, трэба ужо цяпер звяртацца па мiжнародны статус i мiжнародную абарону ад фашысцкай хунты. Па сваёй форме гэта фашысцкая хунта. Усе выехаушыя беларусы павiнны лiчыцца уцякачамi.

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць дзеда Колі Лукашэнкі — былога вязня ГУЛАГа, асуджанага за дапамогу «бандэраўцам»15

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →